Дыяна Трыфанава

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

 


Біяграфія

Скончыла Адэскі каледж мастацтваў імя К. Ф. Данькевіча (клас М.В.Бурлачэнка, 1992) і Адэскую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Нежданавай (клас Т. Мароз, 1998).
У 1998 годзе дэбютавала на сцэне Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ў партыі Віялеты ў оперы "Травіята" Дж. Вердзі. За гады працы ў Адэскай оперы выканала партыі Разіны ("Севільскі цырульнік" Дж. Расіні), Фраскіты ("Кармэн" Ж. Бізэ), Брыгіты ("Іаланта" П. Чайкоўскага).
Актыўна супрацоўнічала з камерным аркестрам культурнага цэнтра "Баварскі дом, Адэса" і Камерным аркестрам Адэскай Філармоніі. Выступала з такімі дырыжорамі як Петэр Шурц (Германія), Ігар Шаўрук, Ярэма Скірбінскі, Васіль Васіленка, Давід Сіпіцінер (Украіна), Томас Салсан (ЗША).
З 2008 – салістка Вялікага тэатра Беларусі.
Вядзе канцэртную дзейнасць. Выступала з ансамблем "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава, Нацыянальным акадэмічным народным аркестрам Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча (удзельнічала ў выкананні твораў Л. Сімаковіч "Апокрыф" і "Плошча Якуба Коласа").


РЭПЕРТУАР

Старэйшая сястра, Паварыха - "Казка пра цара Салтана", музычны спектакль па матывах оперы М.Рымскага-Корсакава
Брыгіта - "Іаланта" П.Чайкоўскага
Джанетта – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Прылепа - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Фея – "Пінокіа" Г. Бруні
Разалінда – "Кажан" І. Штраўса
Джыльда, Графіня Чэпрана – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Віялета – "Травіята" Дж. Вердзі
Разіна - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Фраскіта – "Кармэн" Ж. Бізэ
Палавецкая дзяўчына - "Князь Ігар" А. Барадзіна
Ліса – "Церамок" І. Польскага
Оскар - "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Снягурачка – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Кася - "Чужое багацце нікому не служыць" Я. Д. Голанда
Паміна, Другі хлопчык – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Дзінь – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Рыта - "Рыта, або Пірацкі трыкутнік" Г. Даніцэці
Пятачок - "Віні-Пух і ўсё, усё, усё..." В. Пятровай
Галатэя – "Метамарфозы" (вакальная партыя ў балеце на музыку І. С. Баха)
Яна - "Чалавечы голас" Ф. Пуленка
Люсі - "Тэлефон" Дж. К. Меноці
Спадарыня Зільберкланг – "Дырэктар тэатра" В. А. Моцарта
Таніна – "Спачатку музыка, потым словы" А. Сальеры
Партыі саліруючага сапрана ў араторыі "Месія" Г. Ф. Гендэля і "Ілія" Ф. Мендэльсона, Страсцях па Іаану і Месе сі мінор І. С. Баха, рэквіемах В. А. Моцарта і Г. Фарэ, "Ілія" Ф. Мендэльсона, "Membra Jesu nostri" Д. Букстэхудэ, "Смерць Ісуса" К. Г. Граўна.


ГАСТРОЛІ

Гастралявала ў Германіі.


 

Партнёры