Ірына Кучынская

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • дыпламант III Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў (Мінск, 2016)
  • лаўрэат III прэміі II Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" (Мінск, 2012)
  • лаўрэат I прэміі Х Міжнароднага конкурсу выканаўцаў старажытнага рускага раманса імя І.Юр'евай (Талін, 2009)
  • уладальнік Спецыяльнага прыза "За лепшае выкананне народнай песні" ХIII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя М.І. Глінкі (Масква, 2009)
  • лаўрэат I прэміі I Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Б. Т. Штоколова (Санкт-Пецярбург, 2008)
  • лаўрэат IV прэміі III Усерасійскага конкурсу вакальнай музыкі імя Г. В. Свірыдава (Расія, Курск, 2007)

Біяграфія

Скончыла Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі па спецыяльнасці "акадэмічныя спевы" (клас А. І. Лук'янянак, 2003), Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна па кірунку "мастацкая адукацыя" (клас прафесара Т. Д. Смялковай, 2009) і магістратуру ўніверсітэта (клас прафесара Т. Д. Смялковай, 2011).
З 2003 да 2006 гг. праходзіла стажыроўку ў Акадэміі маладых оперных спевакоў Марыінскага тэатра (клас Г. Г. Ханеданьяна). У 2008 і 2009 гг. прымала ўдзел у майстар-класах народнай артысткі Расіі Алены Абразцовай.
З 2011 г. з'яўлялася салісткай Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, на сцэне якога выканала партыі Стасі ("Сільва" І. Кальмана), Жульетты ("Граф Люксембург" Ф. Легара), Адэлі ("Лятучая мыш" І. Штрауса) і Мабель Гібсан ("Містэр Ікс" І. Кальмана).
З 2014 года - стажор трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі, з 2016 года - салістка Вялікага тэатра Беларусі.
Вядзе плённую канцэртную дзейнасць. Сярод значных выступленняў - выкананне Маленькай урачыстай месы Дж. Расіні з Дзяржаўным камерным хорам Рэспублікі Беларусь (2016, 2019), канцэртныя праграмы Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь, творчыя праекты Музычнай капэлы "Санорус", Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і інш.


РЭПЕРТУАР

Адзіна – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Адэль - "Лятучая мыш" І. Штрауса
Сюзана – "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Віялета – "Травіята" Дж. Вердзі
Паміна – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Луіджыя - "Vivа la mamma " Г. Даніцэці
Чычы - "Доктар Айбаліт" М. Марозавай
Мюзета – "Багема" Дж. Пучыні
Іаланта - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Нарына – "Дон Паскуале" Г. Даніцэці


ГАСТРОЛІ

У 2008 годзе ў якасці запрошанай салісткі выканала партыі Адзіны ў оперы "Любоўны напой" Г.Даніцэці і Прылепы ў оперы "Пікавая дама" П. Чайкоўскага на сцэне Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург).
У 2013 г. прыняла ўдзел у канцэртным туры па Іспаніі з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь.
У 2018 г. прыняла ўдзел у выкананні "Жаніцьбы" І. Стравінскага ў рамках гастрольнага тура калектыву тэатра ў Францыі.


 

Партнёры