У 1980 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас дацэнта С. Асколкава).
З 1980 года – саліст тэатра оперы і балета.
У 2010 годзе узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі – выкананне партыі Чужапанка ў оперы Я. Д. Голанда “Чужое багацце нікому не служыць”.
Паўночны алень - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Рыгор – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Рызнічы – "Тоска" Дж. Пучыні
Зарастра, Папагена – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Лепарэла, Мазета – "Дон Жуан" В. А. Моцарта
Бартала - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Рамфіс, Цар Егіпта - "Аіда" Дж. Вердзі
Феранда – "Трубадур" Дж. Вердзі
Бета – "Джані Скікі" Дж. Пучыні
Цуніга - "Кармэн" Ж. Бізэ
Грэмін - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Кароль Рэнэ - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Барыс Цімафеевіч – "Лэдзі Макбет Мцэнскага павета" ("Кацярына Ізмайлава") Д. Шастаковіча
Князь Хаванскі – "Хаваншчына" М. Мусаргскага
Чалаэк – “Сіняя Барада і яго жонкі” В. Капытько
Чужапанак - "Чужое багацце нікому не служыць" Я. Д. Голанда
Намеснік – "Горад майстроў" Г. Гладкова
Мядзведзь – "Церам-Церамок" І. Польскага
Сурын - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Сабакін - "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе.
Прыняў удзел у гастролях Вялікага тэатра Беларусі на Гістарычнай сцэне Вялікага тэатра Расіі, якія адбыліся ў кастрычніку 2022 года, выканаўшы партыю Рыгора ў оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана.