.

Настасся Масквіна

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Народная артыстка Беларусі  (2016)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017)
Прафесар (2021)


Біяграфія

У 2001 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара, заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Л. Колас). З 2002 года – салістка Беларускай оперы.
Стыпендыат Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі  (2000 г.). 
У 2007 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукцыі Рэспублікі Беларусь і Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў І з’езда вучоных Рэспублікі Беларусь. 
У 2008 годзе была ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2017). У 2017 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь.
У 2010 годзе Настасся Масквіна дэбютавала на сцэне Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі ў партыі Разалінды ў аперэце Іагана Штрауса "Лятучая мыш".


РЭПЕРТУАР

Ганна – "Вiлiсы. Фатум"
Яраслаўна – "Князь Ігар"
Мімі – “Багема”
Разалінда  – "Лятучая мыш"
Таццяна – "Яўген Анегін "
Іаланта – “Іаланта”
Эма – "Хаваншчына"
Надзея Яноўская – "Дзікае паляванне караля Стаха"
Земфіра – "Алека"
Нэла, Лаўрэта – "Джані Скікі"
Мікаэла – "Кармэн"
Барбарына – “Вяселле Фігара”
Рыта – "Рыта, або Пірацкі трохвугольнік”
Леанора, Інэс -"Трубадур"
Ганна – "Набукка"
Лізэта – "Бах... Кава... Джаз..."
Вераніка – "Горад майстроў
Аіда - "Аіда"
Яраслаўна - "Князь Ігар"
Першая Дама – "Чароўная флейта"
Сэнта - "Летучий голландец"
Партыі саліруючага сапрана ў Рэквіеме В. А. Моцарта, кантаце “Карміна Бурана” К. Орфа і балеце Я. Глебава “Легенда пра Уленшпігеля”.


ГАСТРОЛІ

Прымала ўдзел у гастролях Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы Рэспублікі Беларусь у г. Моншау (Германія, 2007), у VIII Міжнародным фестывалі музыкі і танца у г. Бангкоку (Тайланд, 2006), у фестывалі опернай музыкі “Бартак Чайкоўскі” у г. Мішкальц (Венгрыя, 2004), Іспанію,  Нідэрланды(2009).
У снежні 2006 года падрыхтавала і разам з А. Волкавай паспяхова выканала канцэртную праграму ў Palace of Holyroodhouse – шатландскай рэзідэнцыі англійскай каралевы. У 2008 годзе ў канцэртнай залі “Мінск” прэзентавала вялікую сольную праграму з аркестрам “Пяю любоў”.
У 2013 годзе з вялікім поспехам выканала партыю Рэцыі ў першым за апошнія паўтара стагоддзя выкананні ў Расіі рамантычнай оперы К.М.Вебера "Аберон", якое прайшло ў канцэртнай зале імя П.І.Чайкоўскага ў Маскве.
Гастралявала ў Азербайджане, Тайландзе, Германіі, Венгрыі, Шатландыі, Іспаніі, Нідэрландах і іншых краінах.


 

Партнёры