.

Юрый Гарадзецкі

Тэнар

Даты найбліжэйшых спектакляў

Уладальнік медаля Францыска Скарыны
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Л.П.Александроўскай (Мінск, Беларусь, 2004)
Лаўрэат 3 адкрытага Усерасійскага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў (Санкт-Пецярбург, Расія, 2006)
Дыпламант 44 Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Ф.Віньяса (Барселона, Іспанія, 2007)
Лаўрэат II Міжнароднага конкурсу камерных спевакоў ім. Р.Яхіна (Казань, Расія, 2007)
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу ім. Каралевы Лізаветы (Брусэль, Бельгія, 2008)
Лаўрэат VII Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Станіслава Манюшкі (Варшава, 2010)



Біяграфія

Лаўрэат Гранд-прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2006 год).
У 2008 году прысуджана прэмія з уручэннем пасведчання Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
З верасня 2006 года – саліст Вялікага тэатра Беларусі.


РЭПЕРТУАР

Малады Фаўст – "Фаўст"
Уладзімір Ігаравіч – "Князь Ігар"
Ленскі – «Яўген Анегін»
Свеціловіч – «Дзікае паляванне караля Стаха»
Янак – «Чужое багацце нікому не служыць»
Моцарт – «Моцарт і Сальеры»
Альфрэд – «Травіята»
Таміна – «Чароўная флейта»
Уладзімір Ігаравіч – «Князь Ігар»
Альмавіва – «Севільскі цырульнік»
Пэпі – «Паяцы»
Таміна – «Чароўная флейта»
Партыя саліруючага тэнара ў Рэквіеме В.А.Моцарта
Партыя саліруючага тэнара ў Рэквіеме Дж.Вердзі


ГАСТРОЛІ

2012-2014 гг. – удзельнік Моладзевай опернай праграмы Вашынгтонскай нацыянальнай оперы. За час стажыроўкі выканаў на сцэне тэатра партыі: Атавіа – «Дон Жуан», Эдмонда – «Манон Леско», Пастух, Малады марак – «Трыстан і Ізольда», дырыжор Філіп Аган.
Пастаянны ўдзельнік канцэртаў тэатра. Камерны рэпертуар спевака складаецца з твораў розных эпох і кірункаў.
Выканаў партыю Графа Ерыка ў пастаноўцы «Праўдзівае пастаянства», дырыжор Езус Лопэс Кобас (2012) і Якіна – «Фідэліа», дырыжор Паола Арывабені (2014) на сцэне Каралеўскай оперы Валоніі (г.Льеж, Бельгія). Выканаў партыі: Таміна – "Чароўная флейта", дырыжор Крыстафер Мулдс (2012), Феранда – "Так паступаюць усе жанчыны", дырыжор Стэфана Мантанары (2014), Кай, Троль - "Гісторыя Кая і Герды", дырыжор Антон Грышанін (2014) на сцэне Вялікага тэатра Расіі.


 

Партнёры