.

Аляксандр Кеда

Бас

Даты найбліжэйшых спектакляў

 Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь

 


Біяграфія

У 1980 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас дацэнта С. Асколкава). 
З 1980 года – саліст тэатра оперы і балета. 
У 2010 годзе узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за вялікі асабісты ўклад у адраджэнне старадаўняй беларускай музыкі – выкананне партыі Чужапанка ў оперы Я. Д. Голанда “Чужое багацце нікому не служыць”.


РЭПЕРТУАР

Чужапанак – “Чужое багацце нікому не служыць”
Папагено і Зарастра – "Чарадзейная флейта"
Лепарэла і Мазета – "Дон Жуан"
Дон Бартала -"Севільскі цырульнік"
Рамфіс і Цар Егіпта -"Аіда"
Феранда – "Трубадур"
Бето дзі Сінья -"Джані Скікі"
Цуніга – "Кармэн"
Грэмін – "Яўген Анегін"
Кароль Рэнэ – "Іаланта"
Барыс Цімафеевіч – "Лэдзі Макбет Мцэнскага павета"
Князь Хаванскі – "Хаваншчына"
Чалаэк – “Сіняя Барада і яго жонкі”
Намеснік – "Горад майстроў"
Мядзведзь – "Церам-церамок" і інш.


ГАСТРОЛІ

З трупай тэатра гастраляваў у Германіі, Іспаніі, Італіі, Польшчы, Партугаліі, Швейцарыі, Тайландзе.


 

Партнёры