.

Анастасія Храпіцкая

Сапрана

Даты найбліжэйшых спектакляў

Уладальнік Гран-пры Міжнароднага конкурсу «Узыходзячыя зоркі - 2020» (Латвія, Рыга, 2020);
Лаўрэат II прэміі IX Міжнароднага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў «Тры стагоддзі класічнага раманса» (Расія, Санкт-Пецярбург, 2018);
Уладальнік залатога медаля Дзесятых маладзёжных Дэльфійскіх гульняў дзяржаў-удзельніц СНД (Расія, Арол, 2015);
Лаўрэат II прэміі III Міжнароднага конкурсу маладых оперных спевакоў імя М. Д. Міхайлава (Расія, Калуга, 2013 года);
Дыпламант і ўладальнік спецыяльнай прэміі II Міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Л. П. Александроўскай (Беларусь, Мінск, 2012)


Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску. У 2008-м годзе скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «фартэпіяна», у 2015 - Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці «акадэмічныя спевы», у 2016-м - магістратуру акадэміі.

Падчас навучання на сцэне Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі выканала партыі Таццяны ў оперы «Яўген Анегін» і Іяланты ў аднайменнай оперы П.Чайкоўскага.

У 2018-2019 гг. з'яўлялася стажорам Вялікага тэатра Беларусі. На сцэне тэатра выканала партыі Нарыны ў оперы Г.Даніцэці «Дон Паскуале» і Фьордзіліджы ў оперы В. А. Моцарта «Так робяць усе».

З 2020 году - салістка тэатра. У цяперашні час з'яўляецца таксама выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Уладальнік спецыяльнага прыза «Стажыроўка ў Вялікім тэатры - Нацыянальнай оперы (Тэатр Велькі)» V Міжнароднага конкурсу оперных спевакоў імя Саламіі Крушальніцкай (Украіна, Львоў, 2019);

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, уладальнік Гранд-прэмій спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2015 і 2018 гг.).

Лаўрэат II прэміі, уладальнік дыплома за лепшае выкананне арыі І. Гайдна III Міжнароднага конкурсу маладых оперных спевакоў імя М. Д. Міхайлава (Расія, Калуга, 2013 года);

Лаўрэат I прэміі VI Адкрытага фестывалю-конкурсу маладых выканаўцаў ім. С. Манюшкі «Убельская ластаўка» (Беларусь, Чэрвень, 2010);

Лаўрэат Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі - 2010»


РЭПЕРТУАР

Першая Дама – «Чароўная флейта» 
Нарына – «Дон Паскуале» 


 

Партнёры