×

Увага

There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: media/k2/galleries/484

Марк Мінкоў

Чароўная музыка

опера-казка ў 2-х дзеях

Рэкамендаваны ўзрост 0+

Даты спектакля

Лібрэта – Уладзімір Палякоў і Наталiя Сац; рэдакцыя – уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар Леў Лях
Рэжысёр-пастаноўшчык – уладальнік медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская
Мастак-пастаноўшчык – Любоў Сідзельнікава
Балетмайстар-пастаноўшчык – Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч
Дырыжоры – дыпламант міжнароднага конкурсу Юрый Караваеў, Уладзімір Авадок

Выконваецца на рускай мове з рускімі і англійскімі субтытрамі
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін з адным антрактам
Прэм’ера – 27 снежня 1996 года

У спектаклі выкарыстана музыка Вольфганга Амадэя Моцарта, Гаэтана Даніцэці, Джаакіна Расіні, Іагана Штрауса, Эдуарда дзі Капуа

0

Пралог
Руды і Белы клоуны вырашаюць зрабіць дзецям падарунак: сачыніць і сыграць для іх музычную казку – казку– оперу. Да іх далучаюцца артысты. Дзякуючы ім, дзеці і Руды клоун пазнаюць пра тое, што такое опера, якія галасы існуюць у оперных артыстаў, з чаго пачынаецца работа над операй. Усе артысты пралога адпраўляюцца дружнай "опернай сям'ёй" у казку. Белы і Руды клоуны займаюць месцы ў ложах для гледачоў.


Першая дзея
Мы трапляем у казачную краіну Глупландыю, дзе кіруе кароль Таратор Чатырнаццаты. Тут пануюць нуда і лянота. Жыхары каралеўства толькі і робяць што спяць і паклёпнічаюць адзін на аднаго. Супакой спячага царства парушае Каралеўскі Лекар, які паведамляе Каралю пра невядомую хваробу яго дачкі. Выяўляецца, што прычына капрызаў і слёз Прынцэсы – знікнуўшы блакітны брыльянт. На яго пошукі адпраўляецца галоўны Каралеўскі Шпік і яго сабака Джэк.
У зімовым лесе Шпік знаходзіць маленькіх, празябнуўшых ад холаду музыкантаў Дзінь і Бома, якія заблудзіліся ў лесе. Шпік абвінавачвае іх у крадзежы блакітнага брыльянта. Але ў дзяцей нічога няма акрамя іх інструментаў: скрыпкі і флейты. Дзінь і Бом выконваюць для Шпіка і Джэка песню пра музыку. Пачуўшы яе, Шпік вырашае забраць дзяцей у палац – іх музыка суцешыць няшчасную Прынцэсу. Але пад уздзеяннем музыкі не толькі Прынцэса перастае капрызіць, але і ўсё робяцца лепш: Кароль адмяняе ўсе свае ўказы пра пакаранне смерцю, а Першы міністр прызнаецца ў крадзежы блакітнага брыльянта і вяртае яго Прынцэсе. Але ёй ужо не патрэбен брыльянт – зараз для яе музыка лепш усякага ўпрыгожвання.
Кароль аддае загад накарміць дзяцей. Узрадаваныя такім заваротам падзей, Руды і Белы клоуны кідаюцца на сцэну, жадаючы далучыцца да агульнай весялосці. Аднак, у самы разгар балю Кароль патрабуе спыніць музыку. І зноў у Глупландыі запаноўвае нуда і абыякавасць, а Дзінь і Бома па загадзе Караля кідаюць у турму.


Другая дзея
Белы і Руды клоуны, якія цудам выратаваліся ад пераследу, не могуць вырашыць, што ж рабіць далей: казка стала распавядацца сама па сабе.
Прынцэса, якая цяпер не можа жыць без музыкі, пачынае зноў капрызіць, а міністры ў адсутнасць Караля і Каралевы працягваюць абкрадваць палац.
У турме Дзінь і Бом спрабуюць адрамантаваць спорчаныя інструменты. Шпік не выносіць гукаў музыкі і пакідае Джэка вартаваць дзяцей. Пад уздзеяннем музыкі Джэк лагаднее і выпускае дзяцей з турмы.
У пошуках Дзінь і Бома Шпік нечакана натыкаецца на Прынцэсу – яна ўцякла з палаца, каб вызваліць маленькіх музыкантаў. Шпік клянецца, што ён абавязкова адшукае Дзінь і Бома. Тым часам Кароль выяўляе адсутнасць Прынцэсы. Разам з міністрамі ён адпраўляецца на пошукі дачкі і знаходзіць яе ў кампаніі Рудага і Белага клоунаў. Кароль зараз жа аддае загад арыштаваць клоунаў, а Прынцэсу замкнуць у яе спальні, але пад пагрозай выключэння з казкі адмяняе свае ўказы і нават сам пачынае спяваць.
Жаданне зноў пачуць цудоўныя гукі прыводзіць герояў казкі ў Царства музыкі. Тут яны знаходзяць Дзінь і Бома. Музыка аб'ядноўвае ўсіх герояў у шчаслівым фінале казкі. Казка заканчваецца, але музыка працягвае гучаць у сэрцах усіх яе герояў.

{gallery}484{/gallery}

Партнёры