Барыс Асаф'еў

Бахчысарайскі фантан

балет у 2 дзеях

Рэкамендаваны ўзрост 6+

Даты спектакля

Лібрэта Мікалая Волкава паводле аднайменнай паэмы Аляксандра Пушкіна
Харэаграфія – народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР Расціслаў Захараў
Пастаноўка – народны артыст Беларусі Юрый Траян
Дырыжор-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Окунеў
Дырыжор – Уладзімір Авадок
Працягласць – 2 гадзіны
Прэм'ера – 28 верасня 2007 года
Прэм'ера абноўленай пастаноўкі – 21 мая 2015 года

6

Першая дзея

Першая карціна

Стары парк замка Патоцкіх. Сёння тут вялікае свята - дзень нараджэння юнай Марыі, дачкі князя. Пакінуўшы гасцей, Марыя сустракаецца ў парку са сваім жаніхом Вацлавам. Усхвалявана кажуць яны адзін аднаму пра сваё каханне. Раптам у парку з'яўляецца і тут жа хутка знікае татарская воін. Госці нічога не заўважаюць. З замка пад гукі ўрачыстага паланэза ўваходзяць госці. Паланэз змяняецца кракавякам і мазуркай.

Раптам з'яўляецца паранены польскі воін. Ён паведамляе, што татары акружылі замак. Князь заклікае мужчын да зброі. Жанчыны хаваюцца ў замку. Пачынаецца бой.

Гарыць падпалены замак. Цудам ацалелыя Марыя і Вацлаў спрабуюць схавацца. У гэты час у парк імкліва ўрываецца правадыр татараў крымскі хан Гірэй. Уражаны прыгажосцю Марыі, ён на імгненне замірае, потым кідаецца да яе. Вацлаў заступае яму дарогу, але тут жа падае, забіты кінжалам.

 

Другая карціна

Гарэм хана Гірэя ў Бахчысарайскім палацы. Сярод маладых прыгажунь, жонак хана, першая - прыгожая грузінка Зарэма, любімая жонка Гірэя.

Гучаць баявыя трубы. Гэта з паходу вярнулася войска Гірэя. Жонкі хана з хваляваннем сустракаюць свайго гаспадара. Першай да Гірэя кідаецца Зарэма. Але ён не заўважае яе. Дарэмна спрабуе Зарэма прыцягнуць увагу хана. Ён думае толькі пра Марыю, ён любіць толькі яе. У роспачы Зарэма губляе прытомнасць.

 

Другая дзея

Трэцяя карціна

Пакой Марыі. Тут, пад аховай старой прыслужніцы, пакутуе прыгожая палонніца хана. У яе памяці ўзнікае цэлы свет успамінаў пра родны дом і пра Вацлава. Мары Марыі парушае прыход Гірэя. Ён моліць дзяўчыну прыняць яго любоў і ўсе багацці, якімі ён валодае. Але Марыя не кахае і ніколі не пакахае Гірэя, які забіў яе каханага, родных і сяброў.

Раптам у пакоях Марыі з'яўляецца Зарэма. Яна распавядае Марыі пра сваю любоў да Гірэя і, прыціскаючы да грудзей кінжал, моліць Марыю вярнуць ёй хана. Шчыра і проста расказвае Марыя Зарэме, што ніколі не пакахае яго. Пакораная шчырасцю Марыі, Зарэма супакойваецца. Раптам яе позірк падае на забытую Гірэем цюбецейку. Зноў успыхвае ў ёй полымя рэўнасці. Служанка кліча на дапамогу.

Імкліва забягае Гірэй. Ён кідаецца да Зарэмы, спрабуе схапіць яе за руку, але яна паспявае нанесці Марыі смяротны ўдар. Хан ў лютасьці гатовы забіць Зарэму. Але яна сама ідзе насустрач яго клінку. Рухам рукі хан загадвае варце вывесці Зарэму.

 

Чацвёртая карціна

Унутраны двор Бахчысарайскага палаца. Гірэй не можа забыць Марыю. Ні новыя паходы, ні прыгожыя жонкі гарэма не радуюць яго.

Военачальнік Нуралі, які вярнуўся з паходу, праводзіць перад ханам новых палонных. Але Гірэй не звяртае ўвагі на іх. Не глядзіць ён і на Зарэму, якую вядуць на пакаранне. І нават тады, калі варта скідвае Зарэму з высокай скалы ў прорву, не сціхаюць яго душэўныя пакуты. Ён застаецца адзін каля фантана слёз, які ўзведзены ў памяць аб Марыі.

Журчит во мраморе вода

И каплет хладными слезами,

Не умолкая никогда…

І зноў перад Гірэем узнікае вобраз Марыі. Ён да яе рукі. Але Марыі няма - гэта толькі цень, створаная яго уяўленнем.

Партнёры