Вялікі тэатр Беларусi
Вялікі тэатр Беларусi
|
Музыка Марыса Равеля, Каміля Сен-Санса, Жоржа Бізэ
"Танцы" Вечар аднаактовых балетаў: Балеро. Танец смерці. Кармэн.Вечар аднаактовых балетаў Рэкамендаваны ўзрост 16+ |
Даты спектакля
|
Дырыжор-пастаноўшчык − народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў
Балетмайстар-пастаноўшчык, аўтар лібрэта і харэаграфіі – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ігар Колб
Аўтар інструментовак − лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алег Хадоска
Мастак-пастаноўшчык − Вольга Мельнік
Хормайстар-пастаноўшчык − народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Ламановіч
Мастак па свеце − Яўген Лісіцын
Мастак па камп'ютарнай графіцы і відэараду – Вікторыя Злотнікава
Дырыжоры − дыпламант Міжнароднага конкурсу Юрый Караваеў, Віталь Грышчанка
Прэм'ера: 11, 12, 13 красавіка 2025 года
16
Танцы
Перапляценне трох з'яў, без якіх немагчыма ўявіць само жыццё: фізічны пачатак, душэўны і – непазбежны фінал. Яны, нібы вехі на шляху чалавечага існавання, утвараюць непарыўны ланцуг − ад зараджэння да завяршэння. Каб падкрэсліць гэтае трыадзінства, гэтую глыбокую ўзаемасувязь, і з'явіліся тры назвы, якія не проста пазначылі б пэўныя этапы жыцця, а сталі б своеасаблівымі сімваламі гэтых пачаткаў.
“Балеро” выступае метафарай фізіялогіі.
“Танец смерці” - як дыялог з непазбежным.
“Кармэн” увасабляе душэўны парыў: каханне, будучы самай яркай эмоцыяй, абгортваецца трагедыяй.
І тры смерці ў фінале не выпадковыя…
Цела, душа, смерць...