Хор

Ніна Ламановіч


Біяграфія

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас дацэнта, народнага артыста Беларусі А. Кагадзеева). З 1976 г. – хормайстар, з 1993 г. – галоўны хормайстар тэатра.

За творчыя поспехі Н.І. Ламановіч неаднаразова была ганаравана Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і кіраўніцтвам тэатра. З'яўляецца лаўрэатам Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтвы ў намінацыі "Музычнае мастацтва" (1998 г.). Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь "За ўклад у развіццё культуры Беларусі". У 1999 годзе прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".

У 2010 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.09.2010 № 474 за высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці культуры прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі".

У 2017 годзе Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцей і значны асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча.


РЭПЕРТУАР

Творчым дасягненнем хору на чале з Нінай Ламановіч стаў высокі прафесійны ўзровень выканання складаных па аб'ёме і выканальніцкім задачам харавых партый у операх "Барыс Гадуноў" і "Хаваншчына" М. Мусаргскага, "Набука" Дж. Вердзі, "Турандот" Дж. Пучыні, "Князь Ігар" А. Барадзіна, "Сельскі гонар" П. Масканьі, "Лэдзі Макбет Мцэнскага павета" ("Кацярына Ізмайлава" Дз. Шастаковіча), "Цар Эдып" І. Стравінскага, "Сівой легендзе" Дз. Смольскага, "Чароўнай флейце" В.А.Моцарта, а таксама ў Рэквіеме Дж. Вердзі і В.А. Моцарта, Нямецкім рэквіеме І. Брамса, і інш.

 

 

Партнёры