Арам Хачатуран
Спартак

балет у 3 дзеях

Вс | 24 сакавiка 2024|18:00

Узрoст 12+

Дирижер – Николай Колядко

null
Даты спектакля

Лібрэта, харэаграфія і пастаноўка – народны артыст СССР і Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар’еў
Дырыжор-пастаноўшчык – народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Яраслаў Вашчак
Мастак-пастаноўшчык – народны мастак Украіны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Украіны Яўген Лысік
Дырыжоры – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Калядка, Уладзімір Авадок
Працягласць – 2 гадзіны 30 хвілін з двума антрактамі
Прэм’ера – 13 ліпеня 1980 года
Прэм'ера новай рэдакцыі – 31 кастрычніка 2017 года

 

Спартак – Денис Шпак

Фригия – Людмила Хитрова

Красс – Владимир Руда 

Рабы-гладиаторы – Антон Кравченко, Юрий Ковалев, Дмитрий Уксусников, Луис Эдуардо Франке (1-е исп.)

Куртизанки – Анастасия Юркевич (1-е исп.), Елизавета Мусорина (1-е исп.)

 

Кампазітар пра свой твор

Балет задуманы мной як манументальнае апавяданне пра магутную лавіну антычнага паўстання рабоў у абарону волі чалавечай асобы.

Музыку я ствараў тым жа метадам, якім стваралі яе кампазітары мінулага, калі звярталіся да гістарычных тэм: захоўваючы свой почырк, сваю манеру ліста, расказвалі пра падзеі праз прызму свайго мастацкага ўспрымання… Балет «Спартак» уяўляецца мне як твор з вострай музычнай драматургіяй, з шырока разгорнутымі мастацкімі вобразамі і канкрэтнай, рамантычна ўсхваляванай інтанацыйнай мовай. Усе дасягненні сучаснай музычнай культуры я лічыў неабходным скарыстаць для раскрыцця высокай тэмы Спартака. Таму балет напісаны сучаснай мовай, з сучасным разуменнем праблем музычна-тэатральнай формы.

Арам Хачатуран

Балетны крытык пра спектакль «Спартак»:

Асноўным драматургічным прынцыпам балета стаў кантраст, супрацьстаянне дзвюх сіл – паўстаўшых гладыятараў і перанасычанага Рыма з яго магутнай ваеннай машынай. Палярныя цэнтральныя вобразы – высакароднага, маральна бездакорнага Спартака і разбэшчанага юрліўца Краса. Дэманструючы, як рымскія легіянеры, выцягнуўшы наперад руку ў прывітанні, якое стала шырока вядомым у нашым стагоддзі, крочаць як бы па эпохах і кантынентам, аўтары зноў, як і ў папярэдніх балетах, перакідалі масты з мінулага ў сучаснасць. Не толькі чKрвонай арэнай цырка, але і крывавай арэнай гісторыі ўспрымалася сцэнічная пляцоўка, створаная мастаком. Арыгінальнымі былі танец рук, які ўвабраў у сябе малення, скаргі і плач запалоненых рабоў; эпізод доўгага і цяжкага, сапраўды «хрэснага» шляху паўстаўшых гладыятараў, і асабліва сцэна смерці Спартака.

…Звергнуты, пабіты паўстаўшыя гладыятары. Трагічная цішыня запанавала над полем, дзе толькі што грукатала бітва. Але вось, нібы перасільваючы саму смерць, уздымаецца адзін з воінаў. Гэта Спартак, які звяртаецца да сваіх паплечнікаў з развітальнымі словамі. Яны паміраюць, але знаходзяць сілы каб адгукаюцца на кліч правадыра, і кожны з іх апошні свой уздых, апошнюю кроплю крыві, як святы абавязак, перадае Спартаку, каб яшчэ на імгненне падоўжыць яго дыханне, яго жыццё. І Спартак застаецца жыць вечна. Ён пацярпеў няўдачу ў I стагоддзі, але перамог назаўжды. У крывавым водбліску, які напамінае пра цану, якую заплацілі за неўміручасць, агорнутыя крыламі багіні Перамогі Нікі, і дагэтуль устаюць легендарныя воіны, гатовыя да новых бітваў.

Юлія Чурко

Першы акт
Рым
Рабыні
Няволя
Паўстанне
Свабода

Другі акт 
Баляванне Краса
Фрыгія
Перамога Спартака

Трэці акт
Крас
Спартак
Раскол
Свабода альбо смерць
Рэквіем

Назад

Партнёры