Оперная трупа

Таццяна Гаўрылава


Біяграфія

Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасцях "фартэпіяна" і "акадэмічныя спевы" (клас заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь прафесара Л. Колас).
З 2004 года - салістка опернай трупы Вялікага тэатра Беларусі.
Апроч багатага опернага рэпертуару валодае шырокім канцэртным рэпертуарам, які ахоплівае музыку ад эпохі барока да сучасных твораў.
Супрацоўнічае з аркестрам "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам дырыжора Д. Зубава, выконваючы творы барока і класіцызму, у тым ліку "Страсці па Іаане" І. С. Баха, "Stabat Mater" Дж. Пергалезі, опера В. А. Моцарта "Ідаменэй" (у канцэртным выкананні, партыя Электры), араторыя Й. Гайдна "Поры года" (партыя Ганны) і многія іншыя, а таксама малавядомыя і ўпершыню прадстаўленыя ў Беларусі ўзоры старажытнай і сучаснай музыкі.
Выступае з беларускімі аркестрамі (сярод якіх Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, сімфанічны аркестр Capella Academia і інш.) і камернымі ансамблямі (з Ансамблем салістаў "Партыта" правяла серыю канцэртаў у гарадах Беларусі).
Рэгулярна выступае з сольнымі праграмамі. У красавіку 2017 г. у Малой зале ім. Г. Шырмы Белдзяржфілармоніі адбыўся сольны канцэрт Таццяны Гаўрылавай "Французская і іспанская камерная музыка" (партыя фартэпіяна - Жанна Варламава). У Камернай зале імя Аляксандраўскай (Вялікі тэатр Беларусі) адбыліся сольныя канцэрты "Французская і іспанская камерная музыка" і "Лісты Незнаёмкі" (з удзелам салістаў аркестра, партыя фартэпіяна - Жанна Варламава). У лютым 2018 г. выканала вакальны цыкл Ф.Шуберта "Зімовы шлях" (партыя фартэпіяна – Вольга Запольская). У 2019 годзе адбыўся канцэрт "Музыка без межаў" з удзелам меца-сапрана з Галандыі Рут Вілемсе (партыя фартэпіяна – Віталь Стахіевіч), дзе была выканана вакальная музыка Р. Вагнера, Ф. Шуберта, Г. Ф. Гендэля, П. Чайкоўскага, а таксама рамансы сучаснага кампазітара Г. Сасноўскага.


РЭПЕРТУАР

Герда - "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" С. Баневіча
Адзіна – "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Надзея Яноўская – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Маргарыта – "Фауст" Ш. Гуно
Сольвейг – вакальная партыя ў балеце "Пэр Гюнт" на музыку Э. Грыга
Ліза - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Марфа – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Джыльда – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Ліу – "Турандот" Дж. Пучыні
Таццяна - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Чыа-Чыа-сан – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Графіня - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Царэўна Ненаглядная Краса – "Кашчэй Бессмяротны" М. Рымскага-Корсакава
Палавецкая дзяўчына – "Князь Ігар" А. Барадзіна
Разіна - "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Мікаэла - "Кармэн" Ж. Бізэ
Лаўрэта – "Джані Скікі" Дж. Пучыні
Рыта - "Рыта, або Пірацкі трыкутнік" Г. Даніцэці
Сёмая жонка – "Сіняя Барада і яго жонкі" В. Капыцько
Снягурачка – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Віялета – "Травіята" Дж. Вердзі
Прынцэса – "Чароўная музыка" М. Мінкова
Медэя - вакальная партыя ў балеце "Метамарфозы" на музыку І. С. Баха
Паміна – "Чароўная флейта" В. А. Моцарта
Партыі саліруючага сапрана ў Рэквіеме В.А. Моцарта і кантаце "Карміна Бурана" К. Орфа.

ГАСТРОЛІ

У 2013 годзе ў партыі Віялеты выступіла ў спектаклях Татарскага акадэмічнага дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя М. Джаліля ў Нідэрландах.
У 2014 годзе адбыўся канцэрт Таццяны Гаўрылавай у камернай зале Санкт-Пецярбургскай акадэмічнай філармоніі. У тым жа годзе выканала партыю Чыа-Чыа-сан у оперы "Мадам Батэрфляй Дж. Пучыні на сцэне Нацыянальнай оперы "Эстонія". Па запрашэнні Таджыкскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Садрыдзіна Айні выканала партыю Віялеты ў "Травіяце" Дж.Ведзі (Душанбэ).
Выступала ў Германіі з аркестрам "Маладая Беларусь", брала ўдзел у фестывалі камернай музыкі ў Італіі.
Па запрашэнні Азербайджанскага тэатра оперы і балета імя  М. Ф. Ахундава выканала партыю Джыльды ў "Рыгалета" Дж. Вердзі (Баку, 2017).
У складзе опернай трупы гастралявала ў Германіі.

 

Партнёры