Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Тэймураз Гугушвілі ў оперы “Паяцы”

26 кастрычніка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі - абсалютны фаварыт беларускай публікі, непаўторны Тэймураз Гугушвілі.

«Залаты голас Грузіі», народны артыст Грузіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, прафесар, лаўрэат прэміі імя З.Паліяшвілі, лаўрэат прэміі імя З.Анджапарыдзэ, лаўрэат прэмій «Фонду імя І.Архіпавай», Кавалер ордэна «Гонару» Грузінскай Рэспублікі, саліст Тбіліскага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя З. Паліяшвілі выканае партыю Каніа ў шэдэўры Р.Леанкавала «Паяцы».

Тэймураз Гугушвілі - выпускнік Тбіліскай дзяржаўнай кансерваторыі імя В.Сараджышвілі. Уся творчая біяграфія спевака звязаная з тбіліскім дзяржаўным тэатрам оперы і балета імя З. Паліяшвілі. За сваю працяглую музычную кар'еру Тэймураз Гугушвілі выканаў практычна ўсе тенаровыя партыі класічнага рэпертуару ў операх Моцарта, Даніцэці, Расіні, Вердзі, Пучыні, Масканьі, Леанкавала, Гуно, Чайкоўскага, Мусаргскага, Пракоф'ева, грузінскіх кампазітараў. Гастрольная геаграфія спевака такая ж шырокая і вялікая, як і яго рэпертуар. Тэймураз Гугушвілі спяваў у ЗША, Японіі, Ізраілі, Турцыі, выступаў на сцэнах вядучых еўрапейскіх тэатраў, а таксама ў Маскве (Вялікі тэатр), Санкт-Пецярбургу (Марыінскі тэатр), Казані, Екацярынбургу, Кіеве, Баку, Кішынёве.

Знаёмства беларускай публікі з грузінскім тэнарам адбылося на Гала-канцэрце Каляднага опернага форуму-2012, выступ артыста выклікаў сапраўднае захапленне публікі. Пазней Т.Гугушвілі выканаў галоўныя партыі ў спектаклях «Тоска» Дж.Пучыні і «Аіда» Дж.Вердзі, на гала-канцэрце Каляднага опернага форуму-2013 Тэймураз Гугушвілі стварыў сапраўдны фурор і сарваў авацыі залы сваім выкананнем арыю Міндыі з аднайменнай оперы Атара Тактакішвілі. У красавіку 2014 года на сцэне беларускага Вялікага тэатра адбыўся доўгачаканы публікай сольны канцэрт Тэймураза Гугушвілі.

Прыхільнікі з нецярпеннем чакаюць рэдкіх сустрэч з непараўнальным грузінскім тэнарам і адзначаюць, што голас яго чаруе сваёй яркасцю, сілай і прыгажосцю тэмбру, а музычныя крытыкі ўтараць адзін аднаму: «... фенаменальныя верхнія ноты тэнара - доўгія, звонкія, пералівісты, поўныя агністага тэмпераменту. Цудоўна доўгае дыханне, якое дазваляе спяваць працяглыя легатаваныя фразы, рабіць іх мяккімі і пластычнымі ... ».

Выбітны спявак сучаснасці 26 кастрычніка выступіць у Вялікім тэатры Беларусі. Вядучыя партыі ў оперы «Паяцы» таксама выканаюць: Кацярына Галаўлёва (Недда), Станіслаў Трыфанаў (Тоніа), Уладзімір Громаў (Сільвіа), Юрый Гарадзецкі (Беппа). За дырыжорскім пультам - Іван Касцяхін.

 

 

 

 

 
0
0
0
s2sdefault

Партнёры