Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Мадэст - Генадзь Янін

 

84-ы тэатральны сезон беларускага Вялікага запомніўся гледачам дзіўным па прыгажосці «Балетным летам». Але для нашых артыстаў своеасаблівым адкрыццём у рамках гэтага фестывалю сталі майстар-класы Генадзя Яніна, саліста Вялікага тэатра Расіі. «Мае заняткі нельга назваць цяжкімі ці наадварот - простымі. Яны, хутчэй, нязручныя для артыста. І я раблю гэта свядома. Калі саліст ўжо на сцэне будзе танчыць звыклую - лагічную і зручную - харэаграфію, ён будзе адчуваць сябе нібы ў хатніх тапачках пасля таго «жаху», які яму давялося вытрымаць на ўроку Яніна», - усміхаецца заслужаны артыст Расіі.

А 20 кастрычніка ўладальніка спецыяльнага прыза журы прэстыжнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» змогуць убачыць нашы гледачы: Генадзь Янін выканае сваю каронную ролю - Мадэста Аляксеевіча ў балеце Валерыя Гаўрыліна «Анюта». Многія крытыкі нават называюць Яніна «лепшым Мадэстам».

- Як бы я добра ні танчыў, у сілу маёй знешнасці ролі прынцаў мне ніколі не даставаліся, - прызнаўся артыст. - Але ў маёй скарбонцы нямала добрых вобразаў. Мадэст Аляксеевіч з балета «Анюта» - адзін з такіх. Я даўно і даволі доўга яго танцую. Выдатна, што ёсць магчымасць ўвесь час адточваць гэтую ролю. Калі нешта не так выканаў сёння - я выпраўлю гэта ў наступны раз. У гэтай партыі, несумненна, вельмі важная роля аддаёцца майстэрству акцёра. Але і перагнуць тут нельга. У балеце ты пазбаўлены голаса, але павінен пераканаць гледача - рухамі, пластыкай даць яму зразумець, што на сцэне пажылы чалавек. І зрабіць гэта так, каб публіка не закрычала "Не веру!".

Дарэчы, у Генадзя Яніна - беларускія карані. «Даволі часта мае летнія канікулы ў школьныя гады праходзілі ў Брэсце: менавіта з гэтага цудоўнага горада мае бабуля і матушка, - распавёў Генадзь. - Зараз разумею: у той час, калі я бегаў па гэтых вулачках у караценькіх штоніках, з моманту заканчэння Вялікай Айчыннай вайны прайшло менш за 30 гадоў і тут было практычна папялішча. Але ўсё роўна Брэст быў чароўным правінцыйным мястэчкам, чыстым і акуратным - як, мабыць, усё ў Беларусі. Ну і вядома, руіны Брэсцкай крэпасці, авеяныя таямніцамі, гісторыямі і легендамі, выраблялі вельмі моцнае ўражанне...»

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры