Большой театр Беларуси

 

27 Мая 19:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

1 чэрвеня 11:00 i 18:00

Яўген Глебаў

Маленькі прынц

балет у 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

15 i 16 Лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

.

Ільхам Назараў – у Мінску!

Заслужаны артыст Азербайджана, саліст Бакінскай філармоніі Ільхам Назараў адразу заваяваў суддзяў папулярнага тэлевізійнага конкурсу «Вялікая опера» сваімі незвычайнымі вакальнымі дадзенымі. Ільхам Назараў – уладальнік прыгожага высокага мужчынскага голасу – контратэнар. І пачуць яго ёсць магчымасць у беларускага гледача. 20 снежня – у Гала-канцэрце фіналістаў IV Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, а 22 снежня – у Гала-канцэрце зорак сусветнай оперы.

Цікава, што ў свой час Ільхам паехаў у Італію навучацца вакальнай грамаце як... барытон. Але па сканчэнні аднаго года ён адкрыў у сабе іншы голас – контратэнар. І працягнуў стажыравацца ў Вінчэнца дэ Вива ў Academia d'Arte Lirica. Як раз у гэтыя гады ён удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях: Ravenna Festival, Della Valle d'Itria, Pergolesi Festival. У Італіі ён спяваў найскладанейшыя партыі Арфея, Артаксэркса, Аберона, па прыездзе ў Баку выконваў ролі Керубіна, Прылепы і інш. У 2016-м Назараў атрымаў Першую прэмію Міжнароднага конкурсу вакалістаў Мусліма Магамаева ў Маскве. На сёння Ільхам – адзіны контратэнар ў Азербайджане і адзіны ў краіне ўладальнік адразу двух розных галасоў – контратэнар і барытон. (Як барытон спяваў на сцэне Бакінскага тэатра оперы і балета партыі Алека ў аднайменнай оперы С. Рахманінава або Сільвіа ў «Паяцы» Р. Леанкавала.) Менавіта Ільхам Назараў стаў першым азербайджанскім выканаўцам, які выступіў у Рымскім оперным тэатры (опера «Нос» Д. Шастаковіча, пастаноўшчык Петэр Штайн).

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры