Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Конкурс цацкі. Вынікі

 

У чацвёрты раз у беларускім Вялікім прайшоў традыцыйны конкурс «Навагодняя тэатральная цацка». Пераможцы названы. А дзіўныя вырабы ўпрыгожылі святочную елку ў фае тэатра.

Калядная зорка і жар-птушка, Маша і Шчаўкунок, Адэта і Адылія, Кароль мышэй і Снежная каралева, Джульета і Маленькі прынц, Кармэн і Чыпаліна, Змей Гарыныч і Кашчэй Несмяротны, Бураціна і Чыо-Чыо-сан, снегавічкі, тэатральныя маскі, елачкі і сняжынкі самых разнастайных расфарбовак – больш за 100 цацак даслалі сем'і з розных куткоў рэспублікі на конкурс Вялікага тэатра Беларусі. Журы было няпроста, але пераможцы вызначаны! Гран-пры адпраўляецца 9-гадовай Анастасіі Тузік – за стварэнне цудоўнай Жар-птушкі. На першым месцы – Кацярына Фаміцкая і лялька Чыо-Чыо-сан, якую дзяўчынка сама... звязала! На другім месцы размясцілася цэлая сям'я Асцюкевічаў – з навагодняй пернікавай цацкай «Балерына». «Графіням Вішням», якіх зрабіў Мікіта Сцяпанаў, аддалі трэцяе месца. А вось Прыз глядацкіх сімпатый адправіцца да 5-гадовага Івана Караванскага і яго мамы Алесі, якія стварылі фігурку Шута з оперы «Рыгалета» па старадаўняй тэхналогіі XIX стагоддзя. Але для нас кожны ўдзельнік – ужо пераможца! Менавіта таму тэатр падрыхтаваў прызы ў 26 (!) намінацыях. Адзін з падарункаў – квіткі для ўсёй сям'і на цудоўны казачны балет «Шчаўкунок». Асобныя прызы дзяцей чакалі і ад нашых спонсараў, без якіх гэты конкурс наўрад ці быў бы магчымы.
Дарэчы, цацкі, якія былі дасланыя ўдзельнікамі на леташні конкурс, адправіліся упрыгожваць ёлку да дзяцей дапаможнай школы-інтэрната № 10 г. Мінска, над якой Вялікі тэатр узяў шэфства. Уяўляеце, як прыемна асаблівым дзецям з гэтай школы атрымаць такі падарунак, які быў зроблены рукамі іх аднагодкаў! Тэатр, вядома, не мог не прыехаць без песен і танцаў – перад дзецьмі з задавальненнем выступалі нашы артысты.

Дарагія ўдзельнікі! Калі вы не змаглі трапіць на наша свята 4 студзеня, тэлефануйце: (017) 334-11-56, (033) 901-28-89. На працягу месяца кожны (!) з вас атрымае памятныя прызы!

Нашы пераможцы.
1. Гран-пры. «Жар птушка». Анастасія Тузік, 9 гадоў.
2. 1 месца. «Чыо-Чыо-сан». Кацярына Фаміцкая, 14 гадоў, г. Слаўгарад, Магілёўская вобл.
3. 2 месца. «Балерына», навагодняя пернікавая цацка са святлодыёднай падсветкай. Сям'я Асцюкевічаў.
4. 3 месца. «Графіні Вішні». Мікіта Сцяпанаў, гурток «Фантазёры», ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна» (аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў).
5. Прыз глядацкіх сімпатый. «Шут з оперы» Рыгалета «(цацка зроблена з ваты па старадаўняй тэхналогіі XIX стагоддзя). Іван Караванскі, 5 гадоў, і мама Алеся.
6. Спецыяльны прыз ад сеткі супермаркетаў для дзяцей «Буслік». «Бураціна». Яўген Касцюкевіч.
7. Спецыяльны прыз ад кампаніі «Савушкін прадукт». «Кот Васіль». Мірон Валодзін і мама Ніна, г. Мінск.
8. Спецыяльны прыз ад Вялікага тэатра Беларусі. «Месца для любімага гледача». Ульяна Узнясенская.
9. Спецыяльны прыз ад школы замежных моў «Streamline». «Маленькі прынц». Сям'я Сінке.
10. Спецыяльны падарунак ад інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны». «Шчаўкунок-дырыжор». Міраслаў Радавановіч, 6 гадоў, і сям'я, г. Мінск.
11. Спецыяльны прыз Дзеда Мароза. «Снежная каралева». Ульяна Леснякова, 11 гадоў, і мама Лідзія.
12. Спецыяльны прыз Снягуркі. «Кашчэй Бессмяротны» і «Баба-Яга». Аляксей і Марына Волкавы, г. Мінск.
13. Намінацыя «Самы юны ўдзельнік». «Балерына». Сям'я Цемралеевых: Ліза, 9 гадоў, Вара, 4 гады, Сцяпан, 2 гады, г. Мінск.
14. Намінацыя «Цацка з самых арыгінальных матэрыялаў». «Змей Гарыныч». Сям'я Рудзевічаў: мама Святлана, тата Андрэй, Варвара, 5 гадоў, Сямён, 2,4 года.
15. Намінацыя «Героі оперы». «Кармэн». Ксенія Скавырка, Віцебская вобл., г. Глыбокае.
16. Намінацыя «Героі балета». «Джульета». Кацярына Савасценя, 11 гадоў, СШ №138, Цэнтр дадатковай адукацыі «Эўрыка», кіраўнік Чарнушэвіч О.В.
17. Намінацыя «Бясконцая фантазія». «Падарожжа Маленькага прынца». Усевалад і Святаслаў Кацуба, г. Мінск.
18. Намінацыя «Натхненне». «Адэта-Адылія». Антон і Алена Ласевічы.
19. Намінацыя «Тэмперамент». «Снежная каралева». Ангеліна Дзічко, 11 гадоў, Брэсцкая вобл., г. Ганцавічы.
20. Намінацыя «Самая мініяцюрная цацка». «Кароль мышэй». Ляон Літвінюк, 10 гадоў.
21. Намінацыя «Дзіцячы тэатральны герой». «Чыпаліна». Сям'я Васілёнак: Эма, 3 гады, і бацькі.
22. Намінацыя «Вытанчанасць». «Жар птушка». Сям'я Белавусавых.
23. Намінацыя «Падступства і каханне». «Адэта-Адылія». Сям'я Лявончык.
24. Намінацыя «Легендарны герой». «Шчаўкунок». Ульяна Байкова, 10 гадоў.
25. Намінацыя «Салодкая парачка». «Мары і Шчаўкунок». Крысціна і Мікалай Вольскія, 9 і 11 гадоў.
26. Намінацыя «Калядная зорка». Цацка «Калядная зорка». Арсеній Міхалап, 9 гадоў, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі, гурток «Архітэктурная графіка і макетаванне», педагог Пучкоўская Т.Н.

НАШИ ПАРТНЕРЫ

 



 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры