Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Літва. Вільнюс. «Вітаўт»

28 студзеня 2018 года на арэне Siemens ў Вільнюсе (Літва) ажывулі персанажы старажытных летапісаў - Вітаўт і Ягайла будуць змагацца за ўладу і, вядома, за каханне выдатнай Ганны. Вялікі тэатр Беларусі прадставіў гледачам нацыянальны балет «Вітаўт».

Спектакль «Вітаўт» Вячаслава Кузняцова, у аснове якога - п'еса Аляксея Дударава, з'явіўся ў рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі ў 2013-м - і адразу стаў своеасаблівай візітнай карткай беларускага балета.

«Спектакль бярэ ў палон сваёй змястоўнай вобразнасцю, незвычайнасцю мастацкіх рашэнняў, вынаходлівасцю харэаграфічнай мовы, эмацыйнай напоўненасцю і выразнасцю...», «Рытуальныя танцы продкаў у гонар уладара лясоў Зубра артысты выконваюць так, нібы толькі што выйшлі з Царства чароўнага леса...», «Беларуская балетная трупа - на высокім узроўні майстэрства. Артысты - маладыя, прыгожыя - выразныя і ў лірычных, і ў батальных, і ў святочных сцэнах...» - тэатральныя крытыкі не скупяцца на хвалы.

Але самае галоўнае - балет палюбіўся гледачам. «Заўсёды хочацца, каб твой спектакль закрануў струны душы чалавека, прымусіў яго перажываць і думаць...» - прызнаецца народны артыст Беларусі Юрый Траян, харэограф-пастаноўшчык балета «Вітаўт». І Юрый Антонавіч не хавае: не варта «ўчытвацца» у балет, нібы гэта - падручнік па гісторыі, яны стварылі харэаграфічную легенду пра князя Вітаўта. Заснаваную на гістарычных падзеях. І ўсё ж такі - легенду. А кампазітар Вячаслаў Кузняцоў дадае: «Гістарычная эпоха заўсёды становіцца бліжэй і больш зразумелай, калі глядзець на яе праз прызму канкрэтнага чалавечага лёсу. Вядома, застаецца толькі здагадвацца, якой была музыка ў тыя часы, але мне як кампазітару было неверагодна цікава пусціцца ў своеасаблівае падарожжа ў глыб стагоддзяў і адчуць сябе часткай гэтага драматычнага дзейства». Увечары 28 студзеня на сцэне арэны Siemens ажывуць Вітаўт, і Ягайла, і Ганна, і Ядвіга, каб распавесці захапляльную гісторыю, у якой перапляліся міфы і легенды, любоў і нянавісць, здрада і вернасць, сяброўства і злосць, варожасць і мир...

Застаецца дадаць, што 28 студзеня вядучыя партыі ў спектаклі выканалі: Антон Краўчанка (Вітаўт), Ірына Яромкіна (Ганна), Аляксандра Чыжык (Ядвіга), Ягор Азаркевіч (Ягайла), Дзмітрый Шэмет (Кейстут), Вольга Гайко (Бірута), Такатошы Мачияма (Чорны чалавек), Канстанцін Геронік (Шут).

***
У 2014-м балет «Вітаўт» высока ацаніла журы ІІІ Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". Пастаноўка перамагла ў трох намінацыях: «Лепшы спектакль балета», «Лепшая акцёрская праца ў спектаклі балета» (уладальнік узнагароды - Людміла Хітрова) і «Лепшая праца балетмайстра ў спектаклі балета» (уладальнік узнагароды - Юрый Траян).
***
За пастаноўку балета «Вітаўт» ў 2015-м годзе калектыў Вялікага тэатра Беларусі ўдастоены высокай узнагароды - прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне».
***
У 2016-м у рамках Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Расіі балет «Вітаўт» быў з поспехам прадстаўлены на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве.

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры