Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Баль-2018

 

 Генеральны партнёр

 

Вялікі навагодні баль у Вялікім тэатры прайшоў у ноч з 13 на 14 студзеня ўжо ў 9-ы раз. На гэты раз у храме Таліі і Мельпамены сабралося больш за 1000 гасцей. Толькі ў Рускім балі, які ўрачыста адкрываў маэстра Мікалай Калядка, прыняло ўдзел 150 пар! Танцавальныя заняткі пад кіраўніцтвам балетмайстра Юліі Дзятко пачаліся ў кастрычніку – і ўжо 13 студзеня кавалеры і іх дамы паважна ішлі ў паланэзе і маршах, а таксама не адмовілі сабе ў задавальненні закружыцца ў вальсах і весела станцаваць польку – на радасць усім гледачам. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко адзначыла, што кожны год яна рыхтуе са сваімі вучнямі новую праграму. І гэтая таксама адрознівалася: яе падапечныя вывучылі 9 новых танцаў, прычым не самых простых па харэаграфіі.

Зрэшты, танчылі ў гэтую ноч усе! Яшчэ да поўначы гледачы аджыгалі «макарэну» на спецыяльных майстар-класах, але і ў 2 гадзіны ночы ніхто не адчуваў стомленасці: фолк-калектыў HardWood і тэатр гістарычнага танца Soleil пад гукі дудаў, барабана і бузукі закруцілі ўсіх гасцей у старабеларускіх танцах XVII-XVIII стагоддзяў.

Жывая музыка ад секстэта духавых інструментаў AMADIS.BRASS, струннага квінтэта «Серэнада» і трыо «Gloria»; кранальныя калядныя песні ад дзіцячай тэатральнай студыі; найцікавыя фотазоны з рэквізітам і бутафорыяй з самых розных спектакляў – ад дракона з «Чароўнай флейты» да сапраўднага пірацкага карабля з нядаўняй прэм'еры – балета «Карсар»; неверагодныя шоу ад штукароў-ілюзіяністаў, а таксама вядомых парфумераў і бармэнаў; канцэрты ў Камернай зале, дзе можна было праспяваць разам з нашымі зоркамі ў праграме «Навагодняе караоке» ці пачуць джазавыя кампазіцыі; варажба на картах таро і парады астролагаў; малюнкі мехендзі – на балі можна было акунуцца проста ў вір забавак. Разыначкай гэтага Навагодняга балю стаў «Арт-квэст». У гульні трэба было прайсці 4 этапы, разгадаць загадкі, знайсці адказы на не заўсёды простыя пытанні – і ў фінале атрымаць памятныя прызы!

Ну а канцэрт-сюрпрыз стаў ужо традыцыяй балю. Зоркі Вялікага тэатра Беларусі выйшлі на сцэну ў не зусім звычайных вобразах. А прымерыць іх ім дапамаглі Міхаіл Панджавідзэ, галоўны рэжысёр тэатра, і рэжысёр Наталля Кузьмянкова. Недарэчны Юрый Гарадзецкі ў арыёзо Вашэка з оперы “Прададзеная нявеста” Б. Сметаны, не самыя вытанчаныя «маленькія лебедзі» з «Лебядзінага возера» П. Чайкоўскага, вясёлыя «паляўнічыя» Канстанцін Кузняцоў і Іван Савенкаў ў польцы І. Штрауса, Віктар Мендзелеў і Марына Аксёнцава ў «Каціным дуэце» Дж. Расіні – гэтыя і многія іншыя нумары выклікалі шчыры смех гледачоў. У гучных апладысментах выкупаліся ўсе ўдзельнікі вясёлага канцэрта: Настасся Масквіна, Ніна Шарубіна, Вольга Гайко, Ірына Яромкіна, Марына Вежнавец, Алена Сіняўская, Таццяна Гаўрылава, Марына Аксёнцава, Канстанцін Кузняцоў, Уладзімір Пятроў, Станіслаў Трыфанаў, Ігар Артамонаў, Алег Яромкін, Іван Савенкаў, Эвэн Капітэн, Віктар Мендзелеў, Юрый Гарадзецкі, Аляксандр Гелах, Аляксандр Міхнюк і іншыя салісты, а таксама артысты хору, балета, аркестра і дырыжор Алег Лясун.

Пышныя спадніцы, дызайнерскія сукенкі, цікавыя капялюшыкі, венецыянскія маскі, глыбокія дэкальтэ – Вялікі навагодні баль у Вялікім заўсёды быў выдатнай магчымасцю прадэманстраваць свае ўборы дамам, і гэтае свята не стала выключэннем.

«Мы пачынаем рыхтавацца да наступнага балю, як толькі заканчваецца гэты», – вельмі дакладна сказаў Міхаіл Панджавідзе. Вялікі навагодні баль-2018 стаў ужо гісторыяй. Але наперадзе – 10-ы, юбілейны баль, які, несумненна, стане падзеяй ўжо ў 2019-м. Чакаем з нецярпеннем!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры