Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Сапраўдны шэдэўр

30 красавіка 2017 года сцэна Вялікага тэатра Беларусі ператварылася ў плошчу сіцылійскага гарадка 20-х гадоў мінулага стагоддзя, дзе жывуць па жорсткіх законах «Коза ностра». Міхаіл Панджавідзэ прадставіў сваё рэжысёрскае бачанне сапраўднага «хіта» – оперы П'етра Масканьі «Сельскі гонар». Для нашага тэатра гэта ўжо 4-я пастаноўка драмы. Але, трэба адзначыць, мінчане палюбілі гэтую оперу даўно. Нават калі яшчэ не было ў праекце велічнага будынка беларускага Вялікага.

П’етра Масканьі прачнуўся знакамітым у адзін дзень 1890 года – адразу пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу аднаактовых опер, які быў абвешчаны музычным выдаўцом Санзоньо. Італьянскаму кампазітару было толькі 27 гадоў. У далейшым ні адна з яго опер, а напісаў ён яшчэ 14 твораў, не магла паўтарыць трыумфальны поспех «Сельскага гонару», якую ён стварыў усяго за два месяцы. Яго шэдэўр карміў кампазітара ўсё жыццё: ён нябедна жыў на даходы ад пастановак оперы да дня сваёй смерці. (Напрыклад, у Нью-Ёрку разгарнулася сапраўдная барацьба за права прадставіць прэм'еру «Сельскага гонару» гледачам, і выйграў гэту «бітву» тэатральны імпрэсарыа і бізнесмен Аскар Хаммерштэйн: ён заплаціў за сваю перамогу тры тысячы долараў.)

Мала хто ведае, што ў 1903 годзе ў Мінску, у Гарадскім, цяпер - Купалаўскім тэатры, прэм'ерай оперы «Сельскі гонар» дырыжыраваў сам аўтар. Так-так! Масканьі быў не проста цудоўным кампазітарам, але і цудоўным дырыжорам. Маэстра прабыў у Мінску некалькі дзён, і два вечары запар у Гарадскім тэатры не змаўкалі апладысменты. У першы дзень П'етра Масканьі прадставіў гараджанам сімфанічную праграму, і толькі на наступны падаў дэсерт - оперу «Сельскі гонар». Гэты твор менчукі вельмі любілі. Але пасля рэвалюцыі аб творы, дзе ўсё дзеянне разгортваецца ў адзін-адзіны дзень – на свята Вялікадня, - не магло быць і гаворкі.

У 1979 годзе на беларускай сцэне Вялікага тэатра ролю Сантуццы пышна выканала Алена Абразцова. У той час на прасторах усяго Савецкага Саюза толькі ў Мінску, у пастаноўцы рэжысёра Сямёна Штэйна, ішла опера П'етра Масканьі «Сельскі гонар». Менавіта таму оперная дзіва прыехала сюды - рыхтаваць гэтую партыю для выступу ў міланскім «Ла Скала». Ўспамінаюць, што Алене Васільеўне даводзілася рэпеціраваць на мінскай сцэне нават ноччу. Але спектакль з удзелам народнай артысткі СССР адбыўся. У архіве тэатра да гэтага часу захоўваецца памятны здымак з надпісам, якую пакінула Алена Васільеўна перад ад'ездам: «Маім дарагім калегам, цудоўным сябрам у дзень прэм'еры маёй у «Сельскім гонары» ў вашым дзівосным тэатры. Дзякуй! Алена Абразцова. 1979 год.»

А 1 лютага гледачоў, якія прыйшлі на спектакль "Сельскі гонар", чакае бліскучы склад салістаў! У ролі Сантуццы - Аксана Волкава. (Для заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь гэта будзе першае выкананне складанай партыі.) У вобразе Альфіа таксама заслужаны артыст рэспублікі - Уладзімір Громаў, Турыду - Васіль Мінгалёў, Лола - Таццяна Сільчукова, Лючыя - Марына Аксёнцава. За дырыжорскім пультам ў гэты вечар - маэстра Віктар Пласкіна.

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры