Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Радамес – Ахмед Агадзі

«Аіда» – жамчужына любога тэатральнага рэпертуару. Яна сапраўды стала любімым спектаклем публікі з першага дня з'яўлення оперы на сцэне ў 1871-м – спачатку ў Каіры, а потым – у Мілане. Па сцвярджэнні егіптолага Агюста Фердынанда Марыета, «опера часоў фараонаў» заснаваная на рэальных падзеях. Менавіта ён і раскапаў гэтую гісторыю ў старажытных папірусах, а затым за яе ўхапіліся лібрэтыст Антоніа Гісланцоні і Каміл дзю Локль.

5 красавіка ў грандыёзнай оперы "Аіда" Джузепе Вердзі ролю Радамеса выканае заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана, уладальнік прэстыжнай расійскай прэміі «Залатая маска», адзін з самых вядомых і запатрабаваных тэнараў свету – Ахмед Агадзі, запрошаны саліст беларускага Вялікага.

Вучыцца музыцы будучы прэм'ер Марыінкі пачаў толькі пасля 20-ці. Маленькі Ахмед спяваў і танчыў з пяці гадоў. Але ў дзяцінстве ён і не думаў, што для гэтых заняткаў патрэбныя педагогі. Пасля школы ён пайшоў у войска, дзе ў ім разглядзелі, дакладней – пачулі саліста ваеннага аркестра. І толькі тады Агадзі паспрабаваў паступіць у Новасібірскую кансерваторыю. Але ніхто з педагогаў не захацеў браць у вучні ўжо не юнага чалавека, які нідзе да гэтага не навучаўся музыцы. Хоць, напэўна, многія з іх потым пра гэта шкадавалі. Ахмед паступіў на вакальнае аддзяленне музычнай вучэльні ў тым жа Новасібірску – і праз тры гады так прыгожа заспяваў, што яго ўзялі Маскоўскую кансерваторыю. (І гэта пры конкурсе больш за 100 чалавек на месца!) Цікава, што ў час вучобы Ахмед часцяком падпрацоўваў у кінатэатры на Арбаце – перад кожным сеансам на радасць гледачоў спяваў рамансы. У расійскай сталіцы ён застаўся надоўга – на працягу 11 гадоў пасля заканчэння кансерваторыі бліскаў на сцэне музычнага тэатра К.С. Станіслаўскага і У.І. Неміровіча-Данчанкі. А потым стаў зоркай Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер ён выступае на самых вядомых оперных пляцоўках Расіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Даніі, Аўстрыі, Бельгіі, Латвіі, Аргенціны, Турцыі, Германіі, Румыніі і інш.

У яго рэпертуары – партыі Альфрэда («Травіята»), Герцага («Рыгалета»), дона Карласа («Дон Карлас»), дона Атавія («Дон Жуан»), Хазэ (“Кармэн"), Пінкертона («Мадам Батэрфляй»), Рудольфа («Багема»). І ўсё ж такі ў Мінску 5 красавіка Агадзі паўстане перад беларускай публікай у вобразе Радамеса. «Яго бясконца прыгожы, са слязой голас – сапраўднае ўпрыгажэнне спектакля», – пішуць крытыкі пра прэм'ера Марыінкі. А сам Ахмед Агадзі не раз падкрэсліваў: «На сцэне спяваю тое, што адчуваю. Я так ўваходжу ў вобраз, што нават і не думаю, што тут трэба спяваць «так», а тут – «вось так». Голас льецца з самой глыбіні душы...»

5 красавіка нас чакае бліскучы склад салістаў: Аіда – лаўрэат міжнароднага конкурсу Кацярына Галаўлёва, Амнерыс – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Рамфіс – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Валенцій, Аманасра – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Станіслаў Трыфанаў, Цар Егіпта – лаўрэат міжнароднага конкурсу Дзмітрый Капілаў. За дырыжорскім пультам – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры