Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Вясновы «Партэр»

У Вялікім тэатры Беларусі ўжо можна набыць доўгачаканы часопіс «Партэр». У сакавіцкім нумары, як і заўсёды, на яго старонках - вашы любімыя артысты, цікавыя гісторыі, анонсы мерапрыемстваў у вялікай і камернай залах і, вядома, віктарына, у якой можна выйграць квіток у Вялікі!

***
У канцы сакавіка сапраўдную казку Пятра Чайкоўскага - балет «Спячая прыгажуня» - нам падораць таленавітыя вучні «Балетнай школы Вежнавец».

***
У Міжнародны Дзень тэатра беларускі Вялікі робіць свой падарунак - выставу, прысвечаную свайму 85-гадоваму юбілею. Адкрыецца вернісаж у мастацкай галерэі "Універсітэт культуры".

***
Мы бачым іх на сцэне тэатра кожны дзень - прыгожых, чароўных, зіхатлівых. Здаецца, што больш шчаслівага цяжка кагосьці і адшукаць. Але ці адкрылі яны самі для сябе формулу шчасця? Менавіта пра гэта мы і распыталі дзіў Вялікага тэатра Беларусі. Вольга Гайко, Ганна Фокіна, Кацярына Алейнік, Таццяна Гаўрылава - у спецыяльным фотапраекце «Партэра».

***
«Я люблю жартаваць на сцэне. Лёгка згаджаюся на цікавыя эксперыменты. Для мяне няцяжа рабіць нязвыклыя рэчы. Я наогул не баюся смяяцца над сабой. Адзінае, што заўсёды паўтараю: калі мы ідзем на нейкія эксперыменты, гэта павінна быць пераканаўча. Уласна кажучы, усё, што мы робім на сцэне, павінна быць пераканаўча і апраўдана. Не для шоку і эпатажу...» Надзея Паўлава, заслужаная артыстка Расіі, запрошаная артыстка Вялікага тэатра Беларусі, - спецыяльна для сакавіцкага нумара часопіса «Партэр»!

***
«Я не рыхтуюся да ўрокаў. Спачатку я слухаю - голас, дыханне, тэхніку, вымаўленне. Гэтыя рэчы я не падзяляю - ўсё ўспрымаю ў адзіным комплексе. Слухаю - і адразу пачынаю думаць, як я магу дапамагчы салісту спяваць лепш. Таму што спевакоў, у якіх няма вакальных праблем, не існуе. Гэта міф...»Прафесар кансерваторыі Маастрыхта у Нідэрландах і выкладчык вакалу ў Латвійскай нацыянальнай оперы зноў быў у Мінску. На гэты раз коуч Аксель Эйверарт дапамагаў беларускім артыстам лепш ужыцца ў вобразы герояў оперы Дж. Пучыні «Багема».

***
Мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр опернай трупы Маскоўскага музычнага тэатра імя К.С. Станіслаўскага і У.І. Неміровіча-Данчанкі, народны артыст Расіі і чатыры разы лаўрэат прэстыжнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» 25 красавіка прадставіць беларускаму гледачу сваё бачанне оперы Джакама Пучыні. І можна сказаць дакладна: падобнай «Багемы» яшчэ нідзе не ставілі.

***
У гэта складана і практычна немагчыма паверыць, але ў 2017 годзе Таццяна Траццяк адзначыла юбілей: 20 гадоў, як яна афіцыйна служыць у Вялікім тэатры Беларусі як спявачка. Але аказалася, дэбют Таццяны на нашай сцэне адбыўся яшчэ раней – 25 гадоў таму. Зрэшты, на гэтым чарада юбілеяў - вялікіх і маленькіх - у яе незвычайным творчым жыцці не сканчаецца.

***
«Канцэртмайстар - і вуха, і акампаніятар, і вельмі часта - псіхалагічная дапамога, і злучнае звяно паміж патрабаваннямі дырыжора і магчымасцямі саліста ...». У рубрыцы «Дынастыі» - Святлана Колас-Іванова, канцэртмайстар беларускага Вялікага.

***
На сцэне беларускага Вялікага опера Джузэпэ Вердзі вытрымала дзве пастаноўкі. Першы спектакль легендарнай Ларысы Пампееўны Александроўскай ішоў у тэатры 58 гадоў - з 1953 да 2011-га. Для Тамары Глаголевай роля Аіды была першай, калі спявачка паступова стала пераходзіць ад высокіх сапрановых партый да больш моцных. Хоць калісьці маладая вакалістка, якая бліскала ў вобразах Джыльды і Царыцы ночы, нават і не думала, што будзе спяваць загалоўную партыю ў гэтым шэдэўры Вердзі.

***
На пляцоўцы «Сіменс-Арэны» ў Вільні выступалі Патрысія Каас і Філ Колінз, Depeche Mode і Metallica, Deep Purple і Linkin Park. А ў нядзелю ўвечары 28 студзеня тут бурнымі апладысментамі віталі артыстаў беларускага балета - Вялікі тэатр прывёз у сталіцу Літвы свой нацыянальны спектакль «Вітаўт».

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры