Большой театр Беларуси

 

27 Мая 19:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

1 чэрвеня 11:00 i 18:00

Яўген Глебаў

Маленькі прынц

балет у 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

15 i 16 Лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

.

Калаф - Ахмед Агадзі

 

Увечары 13 мая партыю Калафа ў казачнай оперы Дж.Пучыні выканае заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана, уладальнік прэстыжнай расійскай прэміі «Залатая маска», адзін з самых вядомых і запатрабаваных тэнараў свету - Ахмед Агадзі, запрошаны саліст беларускага Вялікага. Прэм'ер Марыінкі ўдзельнічаў у спектаклях Вялікага тэатра Расіі, Амстэрдамскай оперы, Дацкай Каралеўскай оперы, Будапешцкай оперы, Страсбургскай оперы, Тэатра Калон ў Буэнас-Айрэсе і інш. Агадзі - сцэнічны партнёр Ганны Нятрэбкі, Марыі Гулегінай і іншых славутых оперных зорак. Спявак шмат гастралюе, на яго творчым рахунку выступленні ў Францыі, Вялікабрытаніі, Галандыі, Даніі, Аўстрыі, Бельгіі, Латвіі, Аргентыне, Турцыі. А ў 1998 годзе ён быў прызнаны лепшым спеваком на Міжнародным оперным фестывалі імя Фёдара Шаляпіна ў Казані.


«Партыю Калафа я спяваў у шматлікіх пастаноўках па ўсім свеце, - прызнаўся Ахмед. - Таму на сцэне я не іграю, а пражываю лёс майго героя. Мне здаецца, я ведаю аб ім усё і магу знайсці тлумачэнне кожнага яго ўчынка і дзеяння. А Джакама Пучыні - адзін з маіх улюбёных кампазітараў, яго музыка вабіць і зачароўвае. Ну, а беларуская пастаноўка Міхаіла Панджавідзэ проста грандыёзная. Для мяне заўсёды адно задавальненне працаваць у гэтым спектаклі. І неяк тут я асабліва спакойны, бо са мной працуюць выдатныя беларускія калегі».


13 мая партыю Ліў выканае лаўрэат міжнародных конкурсаў, уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава, Цімура - заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Валенцій. І ў гэты вечар Ахмед Агадзі зноў сустрэнецца на беларускай сцэне з Кацярынай Галаўлёвай. Сапрана Вялікага тэатра, лаўрэат міжнароднага конкурсу выканае галоўную ролю - непрыступную прыгажуню Турандот. Дарэчы, Агадзі і Галаўлёва знаёмыя даўно - яшчэ з часоў вучобы ў Маскоўскай кансерваторыі. «З Ахмедам ў Мінску мы працавалі разам і ў оперы «Тоска»Дж. Пучыні, і ў «Сельскім гонары» П.Масканьі, і ў«Аідзе »Дж.Вердзі, - распавяла Кацярына. - Ахмед - вельмі шчыры і клапатлівы партнёр, ніколі не цягне “коўдру” на сябе, а гэта вельмі каштоўна ў нашай прафесіі, таму працаваць з такім выдатным музыкантам і спеваком - адно задавальненне ». Агадзі таксама не скупіцца на цёплыя словы: «Рады сустракацца з Кацярынай на адной сцэне. Яна працуе дакладна, не робіць памылак, ды і заўсёды падтрымае цябе, што важна ... »


За дырыжорскім пультам у гэты вечар заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры