Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Конкурс вакалістаў

 

Дарагія сябры!

Прыём дакументаў на ўдзел у V Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў завершаны. Дзякуем усім, хто ўжо падаў заяўку на ўдзел у конкурсе! Мы вельмі рады кожнаму з вас, бо цяперашні конкурс для нас – асаблівы, юбілейны. У гэтым годзе мы чакаем больш за 300 канкурсантаў з такіх краін, як: Італія, Канада, ЗША, Кітай, Карэя, Фінляндыя, Румынія, Грэцыя, Германія, Турцыя, Венесуэла, Сербія, Швецыя, Ізраіль, Польшча, Эстонія, Паўднёвая Асеція, Казахстан, Манголія, Грузія, Узбекістан, Арменія, Літва, Расія, Украіна, Беларусь.

V Мінскім міжнародным Калядным конкурсе вакалістаў адбудзецца з 14 па 19 снежня 2018 года. Арганізатар конкурсу – Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

V Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў пройдзе ў тры туры, першыя два – у суправаджэнні фартэпіяна, трэці тур – у суправаджэнні аркестра.

У трэцім туры (фінале) конкурсу ўдзельнікам трэба будзе выканаць разгорнутую сцэну з оперы класічнага або сучаснага рэпертуару. Трэці тур пройдзе на галоўнай сцэне тэатра.

Прызавы фонд конкурсу – 28000 долараў ЗША.
Уладальнік Гран-пры конкурсу атрымае грашовы прыз у памеры 10 000 долараў ЗША, лаўрэат I прэміі будзе ўзнагароджаны сумай, эквівалентнай 8000 долараў ЗША, лаўрэат II прэміі ўдастоіцца грашовага прыза ў 6000 долараў ЗША, а лаўрэат III прэміі атрымае 4000 долараў ЗША.
Прадугледжаны спецыяльныя прызы (ангажэмент на выступленне) ад членаў журы.

Заявы на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 25 кастрычніка 2018 г. на афіцыйны электронны адрас конкурсу: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..

Азнаёміцца з Палажэннем аб конкурсе можна на афіцыйнай старонцы конкурсу на сайце Вялікага тэатра Беларусі www.bolshoibelarus.by.

Афіцыйныя старонкі Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў у сацыяльных сетках:
Вконтакте – Vk.com/vocalcompetition
Facebook – Facebook.com/vocalcompetition
Linkedin –  Linkedin.com/company/vocalcompetition

 

ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры