Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Віншуем з прэм'ерай!

Генеральны партнёр пастаноўкі – «Беларуськалій».

30 і 31 кастрычніка на сцэне Вялікага тэатра Беларусі пад дзівосную музыку Вячаслава Кузняцова ажыла легенда пра Жану д'Арк Белай Русі – Анастасію Слуцкую. Паставіў балет народны артыст Беларусі Юрый Траян.

– Ствараючы нацыянальны праект, мы прыцягваем увагу да нашай гісторыі, да таго, што адбывалася да нас. А гэта вельмі важна... – кажа Юрый Антонавіч. – Гісторыя Анастасіі Слуцкай – складаная і заблытаная, а для тэатральнай сцэны гэта як раз і цікава. Але, безумоўна, неабходна разумець: балет – гэта не гістарычнае даследаванне. Мы стварылі харэаграфічную легенду і дадалі туды, як мага арганічней, факты, якія адбываліся ў лёсе галоўных герояў. Так, Анастасія кіравала абаронай Слуцка. Гэта гістарычны факт. Але мне было цікава паказаць перадгісторыю. Праз што прыйшлося прайсці гэтай жанчыне, што яна змагла сабраць войска і павесці яго за сабой. Вось што мяне цікавіла... У балеце пяць галоўных дзеючых асоб – Анастасія, Міхаіл Глінскі, Сямён Слуцкі, хан Ахмат і яго дачка Заіра. Кожная партыя – яркая і тэхнічна насычаная. І калі размеркавалі ролі, аказалася, што ў праекце заняты практычна ўсе нашы вядучыя салісты ".

***
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Вячаслаў Кузняцоў у сваёй музыцы зноў звярнуўся да эпохі Вялікага княства Літоўскага. (Яго балет «Вітаўт» з'явіўся ў рэпертуары Вялікага тэатра Беларусі ў 2013-м.) На гэты раз кампазітар перанёс гледача ў Слуцк XV стагоддзя. Дырыжор-пастаноўшчык спектакля – уладальнік медаля Францыска Скарыны Андрэй Галанаў.

Аўтарам лібрэта выступіў Анатоль Дзялендзік, менавіта па яго сцэнарыі ў 2003 годзе быў зняты фільм «Анастасія Слуцкая».

За сцэнаграфію адказвае уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Касцючэнка. Над касцюмамі працавала мастак Кацярына Булгакава.

У дзень прэм'еры, 30 кастрычніка, галоўныя партыі выканалі: заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына Яромкіна (Анастасія), Антон Краўчанка (Сямён Слуцкі), Юрый Кавалёў (Міхаіл Глінскі), лаўрэаты міжнародных конкурсаў, уладальніца медаля Францыска Скарыны Аляксандра Чыжык (Заіра), Такатошы Мачыяма (хан Ахмат).

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры