Большой театр Беларуси

 

2 снежня 19:00

Іаган Штраус

Лятучая мыш

аперэта ў 3 дзеях (выконваецца з адным антрактам)

Большой театр Беларуси

 

11 i 12 снежня 19:00

Пётр Чайкоўскі \ ПРЭМ'ЕРА

Арлеанская дзева

опера ў 3 дзеях

Шэдэўры опернай класікі

Калі меркаваць па назве вечара, то ён проста асуджаны на поспех. Гэта і пацвердзіла канцэртмайстар Алена Алімпіева:

– Кожны раз з артыстамі рыхтуем гэты канцэрт – хвалюемся, але заўсёды пераконваемся: гледачы хочуць пачуць свае любімыя оперныя творы, таму ў зале не бывае пустых крэслаў. Ды і самі выканаўцы з задавальненнем удзельнічаюць у гэтым вечары. Пагадзіцеся, не ўсе сусветныя оперы яшчэ пастаўлены на сцэне беларускага Вялікага, як, зрэшты, не ўсе артысты задзейнічаны ў пэўным спектаклі. І вось малая сцэна дае выканаўцам шанец праспяваць тую арыю, пра якую яны марылі. Хаця б у адной сцэне, але дакрануцца да опернага шэдэўра, які, магчыма, і не знойдзе свайго ўвасаблення ў нашым тэатры.

Дарэчы, на канцэрце «Шэдэўры опернай класікі» гледачы змогуць адкрыць для сябе не толькі сусветна вядомую арыю, пра якую менавіта яны і не ведалі, але таксама і артыста, якога яны ў вялікай зале тэатра і не чулі ў гэтай партыі.

У гэты вечар на сцэне Камернай залы для вас спяваюць вядучыя салісты Вялікага тэатра Беларусі.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры