Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Мастацкі кіраўнік Вялікага

 

Народны артыст СССР Валянцін Мікалаевіч Елізар'еў прызначаны мастацкім кіраўніком Вялікага тэатра Беларусі. 27 верасня ён прыступіў да сваіх абавязкаў.

 

 

Творчая дзейнасць В.Н.Елізар'ева пачалася ў Ленінградскім дзяржаўным харэаграфічным вучылішчы імя Ваганавай (скончыў у 1967 г.) і затым у Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Рымскага-Корсакава (скончыў у 1973 г.). У 1970 г. стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу балетмайстраў у Маскве. У 1973 г. запрошаны ў Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі на пасаду галоўнага балетмайстра.

Ужо сваімі першымі працамі харэограф заявіў пра сябе як мастак, чыя творчасць, талент непарыўна звязаныя з вечнымі праблемамі, хвалюючымі чалавецтва. Пастаўленыя В.Н.Елізар'евым на беларускай сцэне балеты «Кармэн-сюіта» (1974), «Стварэнне свету» (1976), «Тыль Уленшпігель» (1978, 2004) «Спартак» (1980, абнаўленне ў 2017), «Шчаўкунок» (1982), «Карміна Бурана» (1983), «Балеро» (1984), «Вясна святая» (1986, 1997), «Рамэа і Джульета» (1988), «Дон Кіхот» (1989), «Страсці (Рагнеда)» (1995), «Жар-птушка» (1998), «Спячая прыгажуня» (2001) сфармавалі новы тып балетнай драматургіі, заснаванай на скразным развіцці дзеяння, паліфаніі музычна-харэаграфічных вобразаў, на метафарычнасці і разнастайнасці пластыкі, супастаўленні, контрасце і гармоніі асобных сцэн, на адзінстве ўсіх кампанентаў спектакля. Спектаклі В.Н.Елізар'ева ацэнены спецыялістамі і музычна-тэатральнай грамадскасцю як з'явы, значэнне якіх выходзіць далёка за рамкі нацыянальнага мастацтва. Яны вывелі харэографа ў лік найбольш цікавых дзеячаў еўрапейскага балетнага тэатра ХХ стагоддзя і сталі класікай сучаснай харэаграфіі.

У 1993 г. на VII Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Маскве балетмайстар удастоены спецыяльнай прэміі за лепшую сучасную харэаграфію.

Падзеяй, якая атрымала сусветны грамадскі рэзананс, стала ўзнагароджанне В.Н.Елізар'ева ў 1996 годзе званнем «Лепшы харэограф года» і прызам «Benois de la Danse», які ўстанавіла Міжнародная асацыяцыя танца, і ўручэнне ў Парыжы.

В.Н.Елізар'еў ставіў спектаклі ў Ленінградзе («Тыль Уленшпігель» у Ленінградскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя Кірава), Маскве («Настрой» у Вялікім тэатры Саюза ССР; «Класічная сімфонія», «Паэма» ў Дзяржаўным канцэртна-харэаграфічным ансамблі «Класічны балет»), Любляне («Жызэль» у тэатры оперы і балета), Стамбуле («Дон Кіхот» у тэатры оперы і балета), Варшаве (харэаграфічны трыпціх «Балеты Валянціна Елізар'ева» ў Варшаўскім Вялікім тэатры), Токіо («Эсмеральда» ў балетнай трупе NBA, «Дон Кіхот» і «Лебядзінае возера» ў Japan Ballet Association), Анкары («Спартак» у Тэатры оперы і балета), Каіры («Спартак» у Каірскім оперным тэатры) і інш.

На працягу многіх гадоў В.Н.Елізар'еў з'яўляецца старшынёй журы Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, членам журы міжнародных конкурсаў балета ў Варне (Балгарыя), Маскве, Сочы, Казані, Новасібірску (Расія), Нагое (Японія), Кіеве (Украіна), Джэксане (ЗША), Шанхаі і Пекіне (Кітай).

В.Н.Елізар'еў абраны акадэмікам Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1996), акадэмікам Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (1997). Двойчы ўдастоены (1998, 2001) Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне харэаграфічнага мастацтва і ўклад у развіццё міжнародных культурных сувязей Рэспублікі Беларусь, у 2001 г. атрымаў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўдзел тэатра ў Днях культуры Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі. У 1997 г. узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, у 2003 – ордэнам Айчыны III ступені, у 2007 – ордэнам Айчыны II ступені.

В.Н.Елізар'еў з'яўляецца прафесарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, больш за чатыры дзесяцігоддзі ўзначальвае беларускую харэаграфічную школу падрыхтоўкі кадраў.

З 2003 г. з'яўляецца чальцом Рады Еўропы па культуры.
У 2007 г. В.Н.Елізар'еву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Мінска».
У 2011 г. удастоены Нацыянальнай тэатральнай прэміі, у 2012 – галоўнага прыза Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі «Хрустальная Паўлінка».
У 2017 г. стаў Чалавекам года ў сферы культуры.
У 2016 г. удастоены медаля ЮНЕСКА «Пяць кантынентаў».
Лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады.

Валянцін Елізар'еў у 1992-1996 узначальваў балетную трупу ДАВТ оперы і балета Беларусі, у 1996-2009 быў дырэктарам-мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь.

З верасня 2018 года – мастацкі кіраўнік Вялікага тэатра Беларусі. 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры