Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Наперад, у мінулае!

 

І зноў ажыве легенда! 6 лістапада перад спектаклем “Сівая легенда” вас чакае вялікая імпрэза.

Убачыць гонар Беларусі – арыгінальны слуцкі пояс XVIII стагоддзя, пачуць музыкаў, якія граюць на дудах, патанчыць пад старадаўнія напевы, атрымаць асалоду ад выдатных галасоў нашых салістаў, рушыць услед за Ўладзімірам Караткевічам і Дзмітрыем Смольскім у XVII стагоддзе – усё гэта можна паспець зрабіць у адзін дзень – 6 лістапада ў Вялікім тэатры Беларусі.

У аўторак, 6 лістапада, беларускі Вялікі рыхтуе для сваіх гледачоў сапраўднае свята, прыходзіць на якое можна ўжо а шостай гадзіне вечара. Менавіта ў гэты час адкрываюцца парадныя дзверы тэатра – і вас сустракае фолк-гурт HardWood. Паверце, гэтая неверагодная музыка перанясе вас як мінімум на чатыры стагоддзі таму – у часы непрыступных замкаў з высокімі вежамі, княжых баляў і паляванняў, шляхціцаў і нобіляў. Бо граюць музыкі HardWood на інструментах, якія не так ужо часта можна ўбачыць у звычайным жыцці. Але ж і тэатр запрашае вас на незвычайны вечар. Дарэчы, на вечарыне можна будзе таксама і патанчыць! Так! Навучыць сярэдневяковаму танцу вас паспрабуе тэатр Soleil.

У 18.40 у фае тэатра каля Камернай залы ўрачыста адкрыецца выстава аднаго дня, дакладней – аднаго вечара. Музей старажытнай беларускай культуры пры Акадэміі навук прадставіць гонар Беларусі – арыгінальны (!) слуцкі пояс XVIII стагоддзя, які ўпершыню (!) пакіне музейныя прасторы! Чаму адзін слуцкі пояс часам каштаваў даражэй, чым цэлая вёска? Чаму з часткі мужчынскага касцюма пояс ператварыўся ў сапраўдны твор мастацтва, прызнаны ва ўсім свеце? Пра ўсё гэта вам распавядзе дырэктар Музея старажытнай беларускай культуры Барыс Лазука. Пытанні да яго можно будзе задаць як перад спектаклем, так у антракце і пасля заканчэння оперы.

На галоўнай сцэне Вялікага тэатра – у 19.00 вы пачуеце шэдэўр нацыянальнага мастацтва – оперу «Сівая легенда» кампазітара Дзмітрыя Смольскага і аўтара лібрэта Ўладзіміра Караткевіча. Гэты сапраўды ўнікальны твор – пра каханне, вышэй якога няма нічога на свеце, – можна ўбачыць толькі ў тэатры: спампаваць яго дзе-небудзь на прасторах Сусветнай сеткі ў вас наўрад ці атрымаецца. А аматарам высокага мастацтва многае скажа імя рэжысёра-пастаноўшчыка оперы – увасобіў спектакль на сцэне Міхаіл Панджавідзе. Застаецца дадаць, што выконваць галоўныя партыі 6 лістапада будуць сапраўдныя зоркі: народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна (Ірына), Сяргей Франкоўскі (Раман) і заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт). За дырыжорскім пультам – маэстра Вячаслаў Чарнуха-Воліч.

!УВАГА! Пры прад'яўленні студэнцкага білета – квіткі на спектакль прадаюцца за паўцаны!

 

 

опера театр беларуси

скидка 50%

скидка 50%

опера афиша минск

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры