Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Ахмед Агадзі ў оперы "Рыгалета"

 

Заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана, адзін з самых запатрабаваных тэнараў свету, лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Расіі «Залатая маска», уладальнік цудоўнага голасу, артыстычны і незвычайна выразны, Ахмед Агадзі выступае на прэстыжных оперных пляцоўках свету. Спецыялісты адзначаюць яго тэхнічны, рэдкай прыгажосці і рухомасці голас і высокі ўзровень драматызму яго сцэнічных работ.

Ахмед Агадзі - выпускнік Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. П.І. Чайкоўскага, пасля заканчэння якой ён стаў салістам маскоўскага Музычнага тэатра імя К.С. Станіслаўскага і Ул.І. Неміровіча-Данчанкі. Ён выканаў партыі Баяна («Руслан і Людміла»), Ленскага («Яўген Анегін»), Моцарта («Моцарт і Сальеры»), Маладога цыгана («Алека»), Дона Антоніа («Заручыны ў манастыры»), графа Альмавівы («Севільскі цырульнік»), Немарына («Любоўны напой»), Арлекіна («Паяцы»), Рудольфа («Багема»), Пінкертона («Мадам Батэрфляй"), Каварадосі («Тоска»), Фаўста («Фаўст») і Альфрэда («Лятучая мыш»).

Выступаць на сцэне Марыінскага тэатра спявак пачаў у 2005 годзе. У ліку яго партый: Вадэмон («Іаланта»), Эдгар Равенсвуд («Лючыя дзі Ламермур»), Альфрэд Жэрмон («Травіята»), Габрыэль Адорна («Сімон Баканегра»), Дон Альвара («Сіла лёсу»), Герцаг («Рыгалета»), Дон Карлас («Дон Карлас»), Радамес («Аіда»), Рудольф («Багема»), Каварадосі («Тоска»), Пінкертон («Мадам Батэрфляй"), Калафа («Турандот»), Хазэ («Кармэн»).

Таксама рэпертуар спевака ўключае тэнаровыя партыі ва "Урачыстай імшы» Бетховена, Рэквіеме Вердзі, Восьмай сімфоніі і «Песні аб Зямлі» Малера, вакальна-сімфанічнай паэме Рахманінава «Званы». Ахмед Агадзі выступае на многіх вядомых оперных сцэнах. Ён удзельнічаў у спектаклях Вялікага тэатра Расіі, Амстэрдамскай оперы, Каралеўскай Дацкай оперы, Будапешцкай оперы, Страсбургскай оперы, Тэатра Калон ў Буэнас-Айрэсе.

Запрошаны артыст Вялікага тэатра Беларусі Ахмед Агадзі выканаў на беларускай сцэне галоўныя партыі ў операх «Аіда» Дж. Вердзі, «Іаланта» П. Чайкоўскага, «Тоска» і «Турандот» Дж. Пучыні і інш., прымаў удзел у гала-канцэртах.

Галоўныя партыі 9 лютага таксама выканаюць: народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, Дыяна Трыфанава, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч і Алег Мельнікаў. За дырыжорскім пультам - заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры