Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Аляксей Мікуцель – Пінкертон

 

«Мадам Батэрфляй», вялікая опера геніяльнага Джакама Пучыні, была пастаўлена на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў 1953 годзе – больш за 65 гадоў назад! Другое дыханне яна здабыла ў 1965-м – менавіта ў гэтым годзе было яе аднаўленне. Але выдатная музыка оперы гучыць на нашай сцэне яшчэ даўжэй, бо самая першая пастаноўка «Чыо-Чыо-сан» была ажыццёўлена ў 1940 годзе.

2 лютага гледачы зноў убачаць адно з самых кранальных тварэнняў Пучыні – оперу «Мадам Батэрфляй». Любоўная гісторыя маладой рамантычнай японкі Чыо-Чыо-сан і амерыканскага марака Пінкертона – гісторыя, у якой шчаслівы канец не прадугледжаны як аўтарамі, так і самім жыццём... У аснове оперы ляжыць драма Давіда Беласка «Гейша». Убачыўшы п'есу падчас свайго знаходжання ў Лондане, Пучыні быў ўсхваляваны яе жыццёвай праўдзівасцю. Паводле яго прапановы Луіджы Іліка і Джузэпэ Джакоза напісалі опернае лібрэта. У хуткім часе была створана музыка. На першым паказе, які адбыўся 17 лютага 1904 г. у Мілане, опера... правалілася і была знятая з рэпертуару. Але праз тры месяцы пастаноўка, з нязначнымі зменамі, мела трыумфальны поспех і хутка заваявала трывалую рэпутацыю адной з найпапулярнейшых опер.

«Мадам Батэрфляй», нягледзячы на экзатычнасць сюжэту, опера італьянская: героі не могуць схаваць сваіх эмоцый, пачуццяў, перажыванняў, і ўсё ж такі гэта сачыненне напоўнена бясконцай пяшчотай. Нездарма твор Пучыні называюць «венецыянскай маскай ў абгортцы з рысавай паперы».

Безумоўна, за дзесяцігоддзі, колькі ідзе гэтая опера на беларускай сцэне, кожны артыст імкнуўся ўвесці ў твор нешта сваё. Зусім не выключэннем стане і Аляксей Мікуцель, які будзе дэбютаваць у партыі Пінкертона 2 лютага.

«Кожная партыя важная, гэта ж наступная прыступка ў тваёй прафесіі. Але роля Пінкертона стаіць для мяне асабняком. Усё ж такі да гэтага я спяваў выключна станоўчых персанажаў – той жа Хазэ або Каварадосі. А тут – не зусім прыстойны чалавек, погляды якога адрозніваюцца ад маіх ўнутраных перакананняў. Але нічога, у канцы спектакля ён ўсведамляе, што памыляўся, – усміхаецца Аляксей. – І над «Тоскай», і над «Чыо-Чыо-сан» мне дапамагаў працаваць Аксель Эйверарт, бельгійскі тэнар, коуч па італьянскіх операх. Кажа, што я прагрэсірую. І гэта галоўная ацэнка...»

0
0
0
s2sdefault

Партнёры