Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

У лютаўскім нумары часопіса "Партэр":

 

Ахмед Агадзі ў оперы "Рыгалета"
9 лютага партыю Герцага выканае тэнар з Марыінскага тэатра Ахмед Агадзі.
Заслужаны артыст Расіі, народны артыст Татарстана, адзін з самых запатрабаваных тэнараў свету, лаўрэат расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска», уладальнік моцнага прыгожага голасу, артыстычны і надзвычай выразны, Ахмед Агадзі выступае на прэстыжных оперных пляцоўках свету. Спецыялісты адзначаюць яго тэхнічны, рэдкай прыгажосці і рухомасці голас і высокі ўзровень драматызму яго сцэнічных работ.

 

Эдуард Мартынюк у оперы "Аіда"
12 лютага партыю палкаводца Радамеса ў грандыёзнай оперы "Аіда" Джузэпэ Вердзі выканае запрошаны саліст Вялікага тэатра Беларусі лаўрэат міжнародных конкурсаў Эдуард Мартынюк. Адзін з самых запатрабаваных, яркіх і харызматычных выканаўцаў, чыё імя значыцца ў афішах Вялікага тэатра Расіі, Музычнага тэатра імя К. Станіслаўскага і Ул. Неміровіча-Данчанкі, тэатра «Ванемуйне» г.Тарту (Эстонія), Нацыянальнага тэатра Чэхіі, Нацыянальнага тэатра Венгрыі, Цюрыхскага опернага тэатра і Вялікага тэатра Беларусі. Спявак унікальнай акцёрскай здольнасці і акцёр, які прайшоў сур'ёзную вакальную школу аперэты і оперы.

Вучань Рыкарда Муці ў Вялікім
Да Дня ўсіх закаханых Вялікі тэатр Беларусі прапануе гледачам сапраўдны падарунак: у гэты вечар, 14 лютага, на сцэне ‒ шэдэўр Леанкавала опера «Паяцы», за дырыжорскім пультам ‒ Уладзімір Авадок, вучань і асістэнт маэстра Рыкарда Муці.

 

У ролі Каварадосі ‒ Альберта Прафета
21 лютага 2019 г. ролю Каварадосі ў оперы Дж. Пучыні "Тоска" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі выканае італьянскі тэнар Альберта Прафета. Упершыню звярнуўшыся да гэтай ролі яшчэ ў пачатку сваёй сцэнічнай кар'еры, спявак не перастае ўдасканальваць яе. У апошнія гады менавіта гэты, адначасова лірычны і гарачы, летуценны і самаадданы, герой стаў візітнай карткай спевака.

 

 

«Такі шлях да зорак»
Sic itur ad astra ( «Такі шлях да зорак») ‒ гэты крылаты выраз стаў не толькі гучным імем, але і дэвізам дабрачыннай арганізацыі з Княства Ліхтэнштэйн Siaa-foundation. Дзякуючы SIAA многія маладыя артысты атрымалі выдатную магчымасць для творчага старту, скарыўшы сваім майстэрствам публіку культурных сталіц свету.

 

Нашы дзеці
Пасля таго як удзельнікі і пераможцы конкурсу «Навагодняя тэатральная цацка» атрымалі памятныя прызы, самі цацкі спачатку ўпрыгожылі навагоднюю елку ў фае тэатра, а затым адправіліся ў дзіцячы дом №5 г. Мінска, каб парадаваць дзетак, многія з якіх таксама прымаюць удзел у разнастайных конкурсах мастацкай творчасці. Захопленыя незвычайнымі вырабамі, да наступнага новага года дзеці паабяцалі прыгатаваць цацкі і на наш тэатральны конкурс.

У гасцях у опернай казкі
Акунуцца ў казкі і міфы, пакладзеныя ў аснову самых вядомых рускіх і заходнееўрапейскіх опер, гледачы змогуць 10 лютага ў Малой зале тэатра.

 

Украінская музыка: залатая калекцыя
Кажуць, што сусветна вядомая песня Summertime Джорджа Гершвіна з оперы «Поргі і Бес» была напісана пасля таго, як амерыканскі кампазітар пачуў ўкраінскую калыханку «Ой, ходить сон коло вікон…». 27 лютага ў камернай зале прагучаць жамчужыны ўкраінскай вакальнай музыкі. Прыйшоўшы ў Вялікі тэатр у гэты вечар, вы зразумееце: такія творы сапраўды натхняюць.

 

Мелодыі кахання
Што ёсць каханне? Гэтае пытанне хвалюе сэрцы і розумы людзей на працягу ўсяго існавання чалавецтва. Філосафы, містыкі, гуру ўсіх рэлігійных плыняў, навукоўцы, паэты, пісьменнікі і мастакі розных эпох звярталіся да гэтай тэмы, спрабуючы даступнымі ім сродкамі спасцігнуць і выказаць зачараванне, гармонію і драматызм самага складанага і парадаксальнага з усіх пачуццяў, якія адчувае чалавек.

Уладзімір Громаў: дастукацца да сэрца кожнага гледача
У снежні Уладзімір Громаў упершыню стаў уладальнікам Нацыянальнай тэатральнай прэміі ў намінацыі «Лепшы акцёр у музычным спектаклі» за ролю Марсэля ў оперы Дж. Пучыні «Багема». Чым з'явілася гэтая ўзнагарода для саліста, любімага многімі гледачамі Вялікага тэатра, артыста, які заўсёды ставіўся да сваёй прафесіі сумленна, спевака, які, нібы Праметэй, кожны вечар запальвае сэрцы людзей?..

 

Прывідны баль
У ноч на Стары Новы год, з 13 на 14 студзеня, Вялікі баль у Вялікім сабраў у тэатры каля 1000 гасцей. Сярод гледачоў знайшлося нямала тых, хто ўдзельнічае ў гэтым свяце, пачынаючы з самага першага балю, які прайшоў у 2010-м. У гэтым годзе выдатнай традыцыі споўнілася 10 гадоў.

 

«Мадам Батэрфляй»: 65 гадоў на беларускай сцэне
Пастаноўка оперы Джакама Пучыні, якая зараз ідзе на сцэне Вялікага тэатра, пабачыла свет у далёкім 1953 годзе ‒ больш за 65 гадоў таму! Другое дыханне спектакль здабыў у 1965-м ‒ менавіта ў гэтым годзе было вырашана аднавіць яго ў рэпертуары. Выдатная музыка вялікай оперы геніяльнага Джакама Пучыні гучыць на нашай сцэне яшчэ даўжэй, бо самая першая пастаноўка «Чыа-Чыа-сан» была ажыццёўлена ў 1940 годзе.

 

Оперная дзіва? Ды не, сапраўднае дзіва!
19 лютага спектакль «Кармэн» прымеркаваны да 115-й гадавіны з дня нараджэння народнай артысткі Беларусі і СССР Ларысы Александроўскай.

 

Эталон аркестравага канцэртмейстарства: да 90-годдзя народнага артыста Беларусі Льва Гарэліка
«Асоба такога маштабу, які да гэтага часу непаўторны. Гэтае месца не запоўненае, і я не ведаю, колькі яшчэ павінна прайсці часу, каб з'явіўся нехта, каго можна паставіць побач з ім». Кампазітар Галіна Гарэлава пра Льва Гарэліка (з аўтарскай праграмы А. Дамарацкага «Святло далёкай зоркі», тэлеканал «Лад», 2004 год).

 

Мастак-эпоха
12 лютага опера "Аіда" Дж. Вердзі прысвячаецца 105-годдзю выдатнага тэатральнага мастака Яўгена Чамадурава, у 1959-1976 гг. галоўнага мастака Вялікага тэатра Беларусі.

 

Саюз непарушны
Брытанскі прэм'ер-міністр Гаральд Макмілан аднойчы сказаў: «Ёсць тры арганізацыі, якім не стане кідаць выклік ні адзін разумны чалавек. Гэта рымска-каталіцкая царква, каралеўская гвардыя і нацыянальны прафсаюз шахцёраў». З шахцёрамі, мабыць, жарты дрэнныя і без прыкрыцця прафесійнага саюза, а што рабіць тым, чыя праца не саступае працы рудакопаў, але далікатнасць прафесіі не дазваляе апранаць жоўтыя камізэлькі і стукаць каскамі па асфальце ў барацьбе за свае правы?

 

Прызванне: дарыць свята
Крыху сонца Іспаніі і Партугаліі прывезлі ў зімовы Мінск сапрана Таццяна Траццяк і дырыжор Іван Касцяхін: у сярэдзіне студзеня яны вярнуліся ў Беларусь з гэтых цёплых краін, дзе праходзілі іх гастрольныя калядныя туры.

 

Аляксандра Ціхамірава: едзем туды, дзе нас чакаюць
33 спектаклі за 38 дзён больш чым у 20 гарадах Германіі і Аўстрыі. Такая сухая статыстыка гастрольнага тура беларускага балета. Але за гэтымі лічбамі -неверагодныя эмоцыі, перажыванні, цікавасць гледачоў, захапленні, вядома, штодзённая праца, без якой неймаверная прафесія артыста балета. Многія з салістаў вось ужо восьмы год запар адзначаюць самыя сямейныя святы Каляд і Новага года па-за дома ‒ на гастролях. Як і Аляксандра Ціхамірава. З балетмайстрам-пастаноўшчыкам Вялікага мы і пагутарылі ‒ адразу ж пасля вяртання ў родны тэатр.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры