Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Герман з Адэскай оперы

 

2 красавіка ў партыі Германа на беларускай сцэне - Эдуард Мартынюк, яшчэ зусім нядаўна тэнар беларускага Вялікага, а цяпер - саліст Адэскай оперы.

Менавіта Адэса стала адным з першых гарадоў свету, дзе і прагучала «Пікавая дама». 125 гадоў таму менавіта сюды прыязджаў сам Чайкоўскі - на рэпетыцыі і прэм'еру оперы. У далёкім 1893 годзе Пятра Ільіча адэсіты літаральна насілі на руках. На сцэне Адэскага тэатра кампазітара закідвалі букетамі і кветкавымі вянкамі з надпісамі: «Несмяротнаму - ад смяротных». А ў музычным грамадстве яму падарылі дырыжорскую палачку з чорнага дрэва з залатой дзяржальняй, упрыгожаную дыяментавай лірай... Нават не сумняваемся, што Эдуарду Мартынюку ўдасца прывезці з Адэскага тэатра оперы і балета ў Менск той адмысловы настрой, тую атмасферу, тое паветра, напоенае памяццю аб геніяльным кампазітару.

За плячыма ўкраінскага тэнара Эдуарда Мартынюка - некалькі пастановак оперы П. Чайкоўскага «Пікавая дама»: Менск, Адэса, Будапешт, Цюрых, Брно, Масква. «Я пачынаў сваю кар'еру менавіта з музыкі Чайкоўскага, усе мае лепшыя работы звязаны з ім. Гэта той кампазітар, які лечыць мне голас, хоць многія яго баяцца... - прызнаецца Эдуард Мартынюк, запрошаны артыст беларускага Вялікага, саліст Адэскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, уладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат міжнародных конкурсаў. - Герман - вяршыня цяжкасці для тэнара. Бо акрамя таго, як ты праспяваеш, не менш важна, наколькі добра згуляеш сваю ролю. І твой вобраз павінен быць у пастаянным развіцці. Калі з першага з'яўлення на сцэне рабіць героя вар'ятам, публіка не зразумее, чаму Чайкоўскі менавіта для Германа напісаў тры знакавых арыі: «Я імя яе не ведаю...», «Прабач, нябеснае стварэнне...», «Што наша жыццё - гульня!» У першым дзеянні оперы Герман у маім выкананні трохі мудрагелісты, але не вар'ят. Пагадзіцеся, было б дзіўна, калі б Ліза палюбіла шызафрэніка... Можна сказаць, што Герман мне імпануе. Сваёй шчырасцю. Заўважце: усё яго асяроддзе, якое вельмі добра ілюструе Чайкоўскі ў фінальнай сцэне, здзекуецца над ім на працягу ўсёй оперы. Чаму людзі здзекуюцца над чалавекам, які заўзята ідзе да сваёй мэты? Прычына простая: апраўдаць сваю ляноту і нежаданне дамагацца задуманага. У сувязі з гэтым Герман мне гранічна сімпатычны. Акрамя аднаго: да сваёй мэты трэба ісці з розумам! Герман занадта шмат паставіў на карту, настолькі шмат, што тое, дзеля чаго ён хацеў дасягнуць сваёй мэты, сышло на другі план і проста з'ела яго. Любы чалавек, які імкнецца да пэўнага ўзроўню дабрабыту, павінен памятаць: усяму ёсць свой кошт. Але ці варта яно ўсіх страт?.. »

Шмат хто кажа, што Чайкоўскі напісаў сваю «Пікавую даму», і яна - больш пераканаўчая пушкінскага арыгінала. Вырашыць, ці гэта так , вы, дарагія гледачы, зможаце 2 красавіка.

У гэты вечар на сцэне Вялікага тэатра Беларусі галоўныя партыі таксама выканаюць вядучыя салісты тэатра - лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Галаўлёва (Ліза), Наталля Акініна (Графіня), Ілля Сільчукоў (Ялецкі), заслужаныя артысты рэспублікі Станіслаў Трыфанаў (Томскі), Аксана Якушэвіч (Паліна). За дырыжорскім пультам - маэстра Андрэй Галанаў.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры