Большой театр Беларуси

 

21 снежня 19:00

Пётр Чайкоўскі

Яўген Анегін

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

Макбэт

опера ў 3-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

Травіята

ВЕЧАРЫ ВЯЛІКАГА ТЭАТРА Ў ЗАМКУ РАДЗІВІЛАЎ-2019

 

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР ПРАЭКТА

ПАРТНЁРЫ ПРАЭКТА

 

Рэзідэнцыя роду Радзівілаў стала для беларускага Вялікага тэатра другім домам і галоўнай летняй фестывальнай пляцоўкай. Амаль дзесяць гадоў зоркі балетнай, опернай сцэны і музыканты аркестра тэатра з радасцю выязджаюць з родных тэатральных сцен і дораць гасцям старажытнага Нясвіжа радасць сустрэчы з шэдэўрамі сусветнай опернай і балетнай класікі. На працягу трох дзён тысячы гледачоў могуць убачыць і пачуць класічныя і сучасныя творы, паказы якіх праходзяць на некалькіх сцэнічных пляцоўках: ва ўнутраным двары і Тэатральнай зале замка Радзівілаў, а таксама ў сценах аднаго з найпрыгажэйшых барочных касцёлаў Еўропы - касцёле Божага Цела.


14 чэрвеня ў Тэатральнай зале замка прагучаць несмяротныя «хіты» выбітнай Клаўдзіі Шульжэнка, чый голас гучаў на франтавых канцэртах, а яе «Сіняя хустачка» стала гімнам тугі па дому і надзеі. У канцэрце «Партрэты. Клаўдзія Шульжэнка» гледачы пачуюць галоўныя шлягеры непараўнальнай спявачкі, якія з уласцівым ёй акцёрскай здольнасцю выканае салістка Вялікага тэатра Беларусі Алена Сало. Партыя фартэпіяна - Ірына Целяпнёва.

 

 

У Касцёле Божага цела меламанаў чакае знаёмства і сустрэча з музычнай спадчынай стваральніка беларускай нацыянальнай класічнай оперы - Станіслава Манюшкі. У год святкавання 200-годдзя кампазітара Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў шэраг святочных праграм, якія таксама ўключаныя ў нашы «Вечары ў замку Радзівілаў». У канцэрце «Станіслаў Манюшка: песні нашага касцёла» прагучаць арганныя і вакальна-камерныя творы ў выкананні салістаў оперы і артыстаў аркестра. Рэжысёр і вядучы - Віктар Скарабагатаў.


Увечары таго ж дня дзве роўна паважаных сям'і ў Вероне, а правільней - у Нясвіжы, дзе сустракаюць нас падзеі, вядуць міжусобныя баі... У старадаўніх сценах Нясвіжскага замка ажыве найвялікшая драма Уільяма Шэкспіра «Рамэа і Джульета», аўтарскае бачанне якой прадставіць народны артыст СССР і Беларусі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Валянцін Елізар'еў. Прэм'ера новай рэдакцыі балета адбылася ў гэтым тэатральным сезоне. Дырыжор - Андрэй Галанаў.

 

 

15 чэрвеня са сцэны Тэатральнага залы замка зноў прагучаць творы Станіслава Манюшкі. У канцэртнай праграме «Станіслаў Манюшка на Радзіме» у выкананні вядучых салістаў Вялікага тэатра Беларусі прагучаць творы: «Вечаровая песня», «Да Нёмна», «Лірнік Вясковы», Domine in furore tuo, «Цыганская песня», «Італьянская арыя, альбо песня», «Праснічка» і іншыя. Рэжысёр і вядучы - Віктар Скарабагатаў.

 

 


Завершыць музычны выхадны захапляльная меладрама маэстра Джакама Пучыні "Тоска". На сцэне ўнутранага панадворка замка разгуляецца сапраўдная любоўная драма самай прыгожай жанчыны Рыма Флорыи Тоскі, яе каханага - мастака Марыа Каварадосі і апантанага запалам да Тоскі барона Скарпіа. За дырыжорскім пультам - Алег Лясун.

 

 

 

16 чэрвеня струнны квінтэт «Серэнада», сапрана Таццяна Траццяк і салісты опернай трупы тэатра запрашаюць прыхільнікаў камернай музыкі ў Тэатральную залу замка Радзівілаў. Увазе гледачоў будзе прадстаўлена канцэртная праграма «З песняй па жыцці», у якой прагучаць музычныя творы са знаёмых кожнаму кінафільмаў, якія складаюць «залаты фонд» савецкага кіно.

 

 


Фінальным акордам маштабнага тэатральнага open air беларускага Вялікага стане Гала-канцэрт «Зоркі Вялікага ў Нясвіжы», які пройдзе на галоўнай сцэне ва ўнутраным двары замка ўвечары 16 чэрвеня. У праграме канцэрта - папулярныя арыі, харавыя сцэны, куплеты і дуэты з залатога фонду сусветнай оперы, а таксама найярчэйшыя фрагменты, па-дэ-дэ, адажыо і варыяцыі з упадабаных публіцы балетаў. У канцэрце прымаюць удзел зоркі опернай і балетнай трупы Вялікага тэатра Беларусі. Дырыжоры – Іван Касцяхін, Алег Лясун.

 

 


Акрамя шырокай музычнай праграмы, гасцей фестывалю чакае насычаная музейная праграма ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». У Вялікай выставачнай зале размесціцца экспазіцыя, прысвечаная антычнай культуры - крыніцы ведаў і натхнення (з калекцыі і фондаў Нацыянальнай бібліятэкі), а ў Малой выставачнай зале - творы майстра-разьбяра па дрэву Аляксандра Свірыда.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры