Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

«Ганна Карэніна». На пуантах

 

У лістападзе ўпершыню ў афішы Вялікага тэатра Беларусі з'явіцца балет па матывах вядомага рамана Льва Талстога – «Ганна Карэніна». Прэм'ерную пастаноўку (у двух актах на музыку Пятра Чайкоўскага) ажыццяўляе балетмайстар Вольга Костэль. Дырыжор-пастаноўшчык – Андрэй Галанаў. Сцэнограф – галоўны мастак тэатра Аляксандр Касцючэнка. Касцюмы – ад Ніны Гурло. Рэпеціруюць – вядучыя майстры сцэны балета Вялікага тэатра Беларусі – танцоўшчыкі з гучнымі імёнамі і маладыя зоркі: Марына Вежнавец, Ірына Яромкіна, Яна Штангей, Аляксандра Чыжык, Ганна Фокіна, Людміла Уланцава (Ганна Карэніна); Юрый Кавалёў, Ігар Аношка, Алег Яромкін, Арцём Банькоўскі, Эвен Капітэн, Ягор Азаркевіч (Вронскі); Ігар Артамонаў, Канстанцін Кузняцоў, Антон Краўчанка, Дзмітрый Шэмет (Карэнін); Канстанцін Геронік, Іван Савянкоў, Мікіта Шуба, Ігар Мацкевіч, Максім Улас (Левін); Людміла Хітрова, Вікторыя Трэнкіна, Дар'я Мядоўская, Первана Мырадава (Кіці) і інш.

 

– Я хачу паказаць на сцэне дыялог псеўдамаральнасці і жывога пачуцця, – кажа Вольга Костэль. – Вядома, пачуццё прайграе...
– З тых балетных пастановак «Ганны Карэнінай», якія былі створаныя да вас, якая вам бліжэй?
– Хутчэй, Барыса Эйфмана. Аднак, у адрозненне ад яго, мне хочацца паказаць, як розныя людзі, звязаныя з Ганнай, рэагуюць на сутыкненне з рэальным жыццём. Жыццё ірацыянальнае, несправядлівае. І, дарэчы, мы сённяшнія жывем так жа складана, як Ганна. Як сябе паводзім? Як наогул у такіх сітуацыях трэба сябе паводзіць?.. Вось пра што хочацца разважаць.

 

– Як паўстала задумка гэтага балета?
– «Ганна Карэніна» даўно жыла ў маім сэрцы... А што яшчэ ставіць у наш час, калі за апошнія дваццаць гадоў адбылася інфляцыя маральных каштоўнасцяў! Замест арыгіналаў нам пастаянна падсоўваюць эрзац і кажуць: гэта і ёсць шчасце. Усюды латэкс і сілікон. Гелі для душа называюць «Шчасце», крэмы для рук – «Захапленне», шакаладныя батончыкі – «Райская асалода»... Леў Мікалаевіч Талстой вяртае ўсё на кругі свае. Пры гэтым ён гранічна шчыры, сумленны – гэта цяпер не ў модзе.

 

– «Ганну Карэніну» апошнім часам часта экранізуюць, і людзі думаюць, што ведаюць раман Талстога, хоць, на паверку, ад скарынкі да скарынкі прачыталі яго нешматлікія...
– Ведаеце, я вельмі шкадую, што ад краіны, якая чытае больш за ўсіх, застаўся толькі ўспамін. Моладзь наогул мала чытае. Але калі прыходзіць бяда, людзі шукаюць адказы на свае пакутлівыя пытанні менавіта ў Талстога і Дастаеўскага. Чытаюць і кажуць: «Гэта ж пра мяне!». І мой балет таксама пра нас. Спачатку ўсё разбурылася ў жыцці Долі і ўсё добра стала складвацца ў жыцці Кіці. А потым усё разбурылася ў жыцці Кіці і ўсё пачало складвацца ў жыцці Ганны...

 

– Да адных і тых жа роляў рыхтуюцца абсалютна розныя артысты...
– Гэта толькі радуе. Пасля вакацый, я думаю, пачнецца вялікая праца ў галовах ўсіх удзельнікаў працэсу. І да восені матэрыял адлежыцца, асэнсуецца... Ганна – вулкан, навальніца... Мне неяк трапілася на вочы цытата Стэфана Цвейга. Яе сутнасць: як можна чалавека, ўражанага запалам, ўціснуць у лагічныя рамкі?! Гэта ўсё роўна што прад'яўляць прэтэнзіі стыхіі.


Даведачна:


Вольга Костэль скончыла Беларускую харэаграфічную гімназію-каледж. З 1999 па 2004 год працавала ў трупе балета Вялікага тэатра Беларусі. Лаўрэат міжнародных конкурсаў. Стажыравалася ў Вышэйшай школе танца Грэт Палукі ў Дрэздэне (аддзяленне харэаграфіі, клас Міхаіла Дзікампа). У 2008-м з адзнакай скончыла балетмайстарскае аддзяленне Вышэйшай школы драматычных мастацтваў Эрнста Буша ў Берліне (клас Дзітмара Зайферта). Выкладала ў Швейцарыі і Германіі. У Вялікім тэатры Беларусі працуе балетмайстрам-пастаноўшчыкам з 2011 года. Паставіла тут балеты «Каханне і Смерць», «Метамарфозы», стварыла харэаграфію для некалькіх оперных пастановак, выступае рэжысёрам канцэртаў. Таксама харэаграфія Вольгі Костэль была прадстаўлена ў Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Германіі, Балгарыі, Польшчы, Эстоніі, Фінляндыі і Расіі.

 

(Па матэрыяле агенцтва «Мінск-Навіны». Фота: С. Пажога)

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры