Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Калядны оперны форум

 

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР ПРАЕКТА

ГАЛОЎНЫ ПАРТНЁР ПРАЕКТА


 


Мінскі Міжнародны оперны форум-2019 адкрывае прэм'ера 87-га тэатральнага сезона – новае прачытанне эпічнай оперы Аляксандра Барадзіна "Князь Ігар" ад рэжысёра Галіны Галкоўскай і дырыжора Аляксандра Анісімава. 12 снежня галоўныя мужчынскія партыі выканаюць Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі «лепшы барытон Вялікага тэатра», «уладальнік неабсяжнага голаса» Сяргей Мурзаеў (Князь Ігар) і ўладальнік Гран-пры IV Мінскага міжнароднага конкурсу вакалістаў Саргіс Бажбеук-Мелікян (Канчак).

 



14 снежня на сцэне тэатра – гастролі Нацыянальнай оперы Украіны. Опера «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні ў пастаноўцы Анатоля Салаўяненка (рэжысёр-пастаноўшчык) і Мікалая Дзядзюры (дырыжор-пастаноўшчык) – прэм'ера мінулага тэатральнага сезона ўкраінскай Нацыянальнай оперы. Фігаро на самакаце, касцюмы і дэкарацыі ў стылістыцы мадэрна, музыка, і ўсе падзеі – па-за прасторы і часу. У спектаклі прымуць удзел салісты, хор і аркестр Нацыянальнай оперы Украіны. Дырыжор – Ала Кульбаба.

 



15 снежня Вялікі тэатр Беларусі запрашае разгадаць загадкі смертаноснай прынцэсы ў оперы «Турандот» Джакама Пучыні. Партыю Калафа выканае Томас Пол (Аўстрыя). Выпускнік кансерваторыі Брукнера ў Лінцы, Універсітэта музыкі ў Вене і зальцбургскай кансерваторыі Мацартэум. Выконваў вядучыя тэнаравыя партыі на сцэне Музычнага тэатра ў Лінцы, Оперы Ніцы, Дортмундскага опернага тэатра. У ролі Ліу – Клаўдыя Канг (Карэя). Выканаўца выступала ў найбуйнейшых оперных тэатрах Францыі: Тэатр Шатло ў Парыжы, Оперны тэатр Марселя, Нацыянальная опера Манпелье, Тэатр Капітолія Тулузы. 15 снежня операй «Турандот» дырыжуе маэстра Алег Лясун.

 



17 снежня на сцэну тэатра выйдзе фатальная цыганка Жоржа Бізэ – «Кармэн». Любоўны трохкутнік ёй складуць: адзін з вядучых тэнараў ЗША Адам Дзігель (ЗША) у партыі Хазэ і саліст Латвійскай нацыянальнай оперы і Міхайлаўскага тэатра Яніс Апейніс (Латвія) у партыі Эскамільо. За дырыжорскім пультам – Андрэй Галанаў.

 

 


18 снежня – заключны вечар маштабнага опернага фестывалю ў Вялікім. Гала-канцэрт зорак сусветнай оперы збярэ на адной сцэне лепшых выканаўцаў з адзінаццаці краін свету. Сярод удзельнікаў вечара: Надзея Кучар, Ангелас Самарцыс (Грэцыя), Вераніка Брук (Ізраіль), Вінчэнца Кастанца (Італія), Адам Дзігель (ЗША), Яніс Апейніс (Латвія), Любіца Вранеш (Сербія), Хелен Лепалаан (Эстонія), Агнешка Рэхліс (Польшча), Рык Фурман (ЗША), Нана Дзідзігуры (Грузія), Іва Станчэў (Балгарыя), Ганна Бандарэнка (Украіна), Дзмітрый Гарбоўскі (Украіна). Дырыжор – Джанлука Марчано (Італія).

 

 

ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА

 

 Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры