Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Кучар VS Волкава

 

Гэтая опера стала адным з першых твораў, з якога пачыналася гісторыя Вялікага тэатра Беларусі. Першая пастаноўка «Царскай нявесты» М. Рымскага-Корсакава на мінскай сцэне датуецца 1933 годам, у партыі Любашы – легендарная Ларыса Александроўская. Літаральна праз пяць гадоў да спектакля звярнулася ўжо новая творчая група. Трэцюю пастаноўку ажыццявілі ў 1950-м. І за 59 гадоў, што спектакль ішоў на сцэне тэатра, у ім удзельнічала некалькі пакаленняў бліскучых артыстаў. У розныя гады галоўныя партыі выконвалі: Тамара Ніжнікава, Ірына Шыкунова, Наталля Касценка, Людміла Златава, Тамара Глаголева, Алена Бундзелева (Марфа), Ларыса Александроўская, Лідзія Галушкіна, Святлана Данілюк, Наталля Руднева, Нагіма Галеева (Любаша), Юрый Бастрыкаў, Мікалай Маісеенка, Аркадзь Саўчанка, Уладзімір Пятроў (Гразной), Ісідор Балоцін, Эдуард Пелагейчанка, Віктар Стральчэня (Лыкаў), Міхаіл Дружына, Віктар Чарнабаеў, Аляксандр Кеда (Сабакін) і інш. Дырыжыравалі гэтай операй знакамітыя музыканты: Генадзь Праватораў, Леў Лях, Таццяна Каламійцава, Вячаслаў Чарнуха-Воліч і інш.

 

У 2015-м гэты шэдэўр рускай музыкі вярнуўся на сцэну Вялікага тэатра. За гэтую пастаноўку рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ і мастак Аляксандр Касцючэнка былі ўдастоены Спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва. А крыху пазней опера атрымала яшчэ адну высокую ўзнагароду – Нацыянальную тэатральную прэмію, стаўшы лепшым оперным спектаклем 2016 года. Безумоўна, у гэтым заслуга ўсёй пастановачнай групы: дырыжора Мікалая Калядкі, рэжысёра Міхаіла Панджавідзэ, мастакоў Аляксандра Касцючэнка (сцэнаграфія) і Ніны Гурло (касцюмы), хормайстра Ніны Ламановіч, салістаў оперы.

 

Гэты спектакль і ўбачаць гледачы Вялікага тэатра ў нядзелю, 25 кастрычніка. Увечары перад гледачамі разгорнецца драма запалаў чалавечых на фоне нечалавечых падзей эпохі Івана Грознага. Дзве прымы сусветнай оперы Надзея Кучар і Аксана Волкава будуць змагацца за сэрца Станіслава Трыфанава. Выключна на сцэне. Таксама ў галоўных партыях – Алег Мельнікаў (Скуратаў), Аляксандр Міхнюк (Лыкаў), Аляксандр Жукаў (Бамелій), Святлана Марусевіч (Сабурава), Марына Мароз (Дуняша), Марына Аксёнцова (Пятроўна).

 

За дырыжорскім пультам – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Мікалай Калядка. «Царская нявеста» – опера, якая цікавая ўсім пакаленням слухачоў, і перш за ўсё – праўдай пачуццяў, – кажа маэстра. – Душэўныя пакуты Любашы, пакуты Гразнова, дабрыня і бацькоўская любоў Сабакіна, крышталёвая чысціня і ахвярнасць Марфы... Такія вечныя тэмы, як здрада, любоў – узаемная і непадзеленая, лёс, улада, якая разбурае шчасце, раскрытыя шчыра, моцна і зразумелыя кожнаму... А вось калі адысці ад бытавога разумення сюжэту, убачыць сапраўдны трагедыйны размах, можна разгадаць містычную тайну гэтай оперы, схаваную ў выдатнай музыцы, цудоўным тэмбравым гучанні аркестра, дзейсным і неверагодна меладычным вакале, драматычнай гульні...»

 

Уладальніца Гран-пры конкурсу «Спявак свету» (Вялікабрытанія, Кардыф, 2015) Надзея Кучар прызналася, што для яе Марфа – роля-мара: «Марфа ў «Царскай нявесце» Мікалая Рымскага-Корсакава – першая роля, пра якую я мроіла ў сне і на яве. Гэтая опера была для мяне сапраўдным адкрыццём і чымсьці неверагодным застаецца па гэты дзень. Я адчуваю гэтую музыку і эмацыйную драматычную нагрузку, якая ў ёй закладзена, проста на 200 адсоткаў! Гэта «маё» да глыбіні душы. Паступіўшы ў Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю, з задавальненнем хадзіла на заняткі па «Царскай нявесце» да іншых дзяўчынак-студэнтак – глядзела, слухала, ўбірала і набірала – і да канца 1-га курса я праспявала аркестравую рэпетыцыю, а ў пачатку другога – ужо дэбютавала у ролі Марфы (у тэатры оперы і балета Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі). Так мая вялікая мара ўвасобілася ў жыццё».

 

Такім чынам, чакаем гледачоў 25 кастрычніка ў Вялікім. Нагадваем, што, як і заўсёды па нядзелях, пачатак спектакля ў 18:00.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры