Для обеспечения удобства пользователей сайта используются Cookies не согласен
Театр не передает куки третьим лицам и не использует их для идентификации субъектов персональных данных.
функциональные – позволяют обеспечить индивидуальный опыт использования Сайта и устанавливаются в ответ на действия субъекта персональных данных;
статистические – позволяют хранить историю посещений страниц Сайта в целях повышения качества его функционирования, чтобы определить наиболее и наименее популярные страницы.
выбор версии для слабовидящих (функциональные) – часть этих файлов хранится во время пользования Сайтом, а остальные – не более суток;
выбор языковых предпочтений (функциональные) – файлы хранятся не более года;
необходимые для функционирования веб-аналитической платформы Matomo (статистические) – часть файлов хранится во время пользования Сайтом, а остальные – не более года. Данные куки установлены на Сайте и не передаются третьим лицам.
При этом корректная работа Сайта возможна только в случае использования функциональных куки. В случае их отключения может потребоваться совершать повторный выбор предпочтений куки, языковой версии Сайта, а также могут некорректно отображаться версии страниц для слабовидящих.
Отключение статистических куки не позволяет определять предпочтения пользователей Сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы Сайта исходя из предпочтений пользователей Сайта.
При этом некоторые браузеры позволяют посещать интернет-сайты в режиме «инкогнито», чтобы ограничить хранимый на компьютере объем информации и автоматически удалять сессионные куки. Кроме того, субъект персональных данных может удалить ранее сохраненные куки, выбрав соответствующую опцию в истории браузера.
Подробнее о параметрах управления куки можно ознакомиться, перейдя по ссылкам, ведущим на соответствующие страницы сайтов основных браузеров.
2 студзеня адзначыла юбілей народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, вядучая салістка оперы Ніна Шарубіна. У гонар юбілею Ніна Шарубіна 16 студзеня споўніць каронную партыю Тоскі ў аднайменнай оперы Дж.Пучыні, а 28 студзеня выступіць у партыі Яраслаўны ў оперы "Князь Ігар" А. Барадзіна.
Будучая спявачка нарадзілася ў невялікай вёсцы Калінавая на беразе Дняпра. У сям'і любілі музыку, таму дзяўчынка паступіла ў музычную школу. Ніна Уладзіміраўна ўспамінае, што гэта "быў залаты час для музычнай школы": дзеці вучыліся бясплатна, займаліся ў хоры, духавым аркестры, аркестры народных інструментаў, вакальна-інструментальным ансамблі. Педагогі прыязджалі з Магілёва. На базе хору быў створаны вакальны квартэт, удзельніцай якога была і юная Ніна Шарубіна, калектыў некалькі разоў станавіўся лаўрэатам папулярнага ў тыя гады тэлевізійнага музычнага конкурсу "Чырвоныя гваздзікі".
Скончыўшы школу з залатым медалём, Ніна Шарубіна вырашыла паступаць на юрыдычны, але перадумала і ўсё ж такі выбрала музыку, паступіўшы на аддзяленне харавога дырыжыравання ў Магілёўскае музычнае вучылішча, пасля заканчэння якога з'ехала ў Клімавіцкі раён працаваць настаўнікам музыкі ў сельскай музычнай школе. Пры гэтым кожны тыдзень будучая спявачка ездзіла займацца вакалам у Людмілы Яўгенаўны Браілоўскай ў Магілёўскім Палацы культуры і тэхнікі "Хімвалакно".
Затым былі гады вучобы ў кансерваторыі ў класе Валянціны Мікалаеўны Раговіч і асістэнтуры-стажыроўкі ў прафесара Леаніда Пятровіча Івашкова, пасля чаго Ніну Шарубіну запрасілі на працу салісткай ў Магілёўскую філармонію. "У Магілёўскую філармонію я была прынятая ў 1997 годзе. Будучы салісткай, аб'ездзіла ўсю Беларусь. Мы праводзілі канцэрты не толькі для дарослых гледачоў, але і для дзяцей, часта выступалі ў музычных і агульнаадукацыйных школах. Часам я сама вяла канцэрты, распавядала школьнікам пра кампазітараў і іх творах, спявала лёгкія арыі, а таксама савецкія песні, напрыклад, Ісаака Дунаеўскага. Публіка была выдатнай", - успамінае спявачка.
Яе кар'ера ў Вялікім тэатры Беларусі пачалася, калі ёй было без малога 40 гадоў. "Ведаючы дакладна, чаго я хачу, шмат разоў праслухоўвалася ў тэатр, - распавядае Ніна Уладзіміраўна. - У 2002 годзе мяне пачуў дырыжор Мікалай Сяргеевіч Калядка. Пасля чаго ён запрасіў мяне на рэпетыцыю оперы"Сельскі гонар". Запомнілася, як цёпла прыняў мяне аркестр, музыкі нават пляскалі ў далоні. Мікалай Сяргеевіч парэкамендаваў мяне мастацкаму кіраўніку оперы Маргарыце Ізворска-Елізар'евай. Яна прапанавала замест праслухоўвання праспяваць у спектаклі "Баль-маскарад" Джузэпэ Вердзі. Адразу пасля спектакля я была залічана ў штат тэатра. Сапраўды, па сярэдніх мерках, я прыйшла у тэатр пазнавата. Але затое прыйшла і адразу стала спяваць вядучы рэпертуар. Першай была партыя Амеліі з оперы "Баль-маскарад" Вердзі. Потым "Чыо-Чыо-сан" Пучыні, "Пікавая дама" Чайкоўскага, "Аіда", "Тоска" , Абігаіль ў "Набука". За першы год я вывучыла і праспявала пяць партый. Напэўна, я проста была гатовая да гэтага, не толькі з пункту гледжання вакалу, але і псіхалагічна".