Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Анегін – Радзіён Пагосаў

 


«У партыі Анегіна Радзіён Пагосаў удала злучае праўдзіва рускае разуменне сутнасці і задач музычнага матэрыялу, вельмі моцную энергію акцёрскага тэмпераменту і вакальны глянец тэхнічнай аснашчанасці, набыты ім за гады дастаткова інтэнсіўнай і плённай працы за мяжой, - піша музычны тэатральны крытык Ігар Карабін. - У гэтай ролі спявак паўстае псіхалагічна тонкім майстрам фразіроўкі: яго інтанаванне асэнсавана, а дыкцыя бездакорная. Пачуццёва моцны і дынамічна кантрасны голас выканаўцы з уласцівай яму тэмбральна яркай насычанасцю і дыферэнцыяцыяй градацый вакальнай нюансіроўкі ўпэўнена гучыць ва ўсіх рэгістрах і лунаць на верхніх межах пеўчага дыяпазону партыі лёгка і свабодна...»



Радзіён Пагосаў - лаўрэат усерасійскага конкурсу Bella voce (1997) і міжнароднага конкурсу ім. А. Дворжака ў Карлавых Варах. Ён скончыў Расійскую акадэмію музыкі ім. Гнесіных (клас Дзмітрыя Удовіна), прымаў удзел у майстар-класах выдатных майстроў І.Архіпавай, Р. Скот, Д. Дорнеман, Л. Розенберг. У 19 гадоў дэбютаваў у оперы В.А. Моцарта «Чароўная флейта» (партыя Папагена) на сцэне Маскоўскага тэатра «Новая Опера» імя А.У. Колабава. У 2000 годзе становіцца ўдзельнікам праграмы маладых спевакоў тэатра «Метрапалітэн-опера». У 2002-м дэбютаваў на гэтай знакамітай сцэне ў Нью-Ёрку ў оперы Дж. Расіні «Севільскі цырульнік». Таксама выконваў у «Мет» партыі Папагена («Чароўная флейта» В.А. Моцарта), Гульельма («Так паступаюць усе жанчыны» В.А. Моцарта), Сільвіё («Паяцы» Р. Леанкавала), Шонара («Багема» Дж. Пучыні). Таксама выступаў у оперных дамах Сіэтла, Лос-Анджэлеса, Цынцынаці, Мічыгана. У 2002-м таксама дэбютаваў і ў «Карнэгі-холе». У 2005-м адбыўся еўрапейскі дэбют Радзівона Пагосава на сцэне Франкфурцкай оперы (Германія) у партыі Ялецкага («Пікавая дама» П.І. Чайкоўскага). Пагосаў  выступаў у Баварскай дзяржаўнай оперы, Оперы Граца, Гамбургскай дзяржаўнай оперы, тэатры «Ла Монэ» (Брусель), Нарвежскай оперы, Уэльскай нацыянальнай оперы, на Глайндборнском фестывалі. А у 2018 годзе адбыўся яго дэбют у Каралеўскай оперы «Ковент-Гарден» у партыі Марсэля («Багема»).



Радзіён Пагосаў супрацоўнічае з такімі дырыжорамі, як Джэймс Лівайн, Кент Нагана, Антоніа Папано, Раберта Аббадо, Джэймс Конлан, Іў Абель, Себасцьян Вайгл, Жан-Крыстоф Спіноза, Яўген Колобов, Уладзімір Співакоў, Уладзімір Юроўскі. Выступае з вядучымі аркестрамі Расіі, напрыклад, Дзяржаўным камерным аркестрам «Віртуозы Масквы», Нацыянальным філарманічным аркестрам Расіі.



У рэпертуары спевака - партыі Папагена («Чароўная флейта» В.А. Моцарта), Малацесты («Дон Паскуале» Г. Даніцэці), Фігаро («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Гульельма («Так паступаюць усе жанчыны» В. А. Моцарта), Анегіна («Яўген Анегін» П.І. Чайкоўскага), Валянціна («Фаўст» Ш. Гуно), Белькорэ («Любоўны напой» Г. Даніцэці), Марсэля («Багема» Дж. Пучыні), Генры Аштон («Лючыя дзі Ламермур» Г. Даніцэці), Эскамільо («Кармэн» Ж. Бізэ), загалоўная роля ў «Дон Жуане» В.А. Моцарта.
(Па матэрыялах www.belcanto.ru)



Дадамо, што галоўныя партыі ў гэты вечар 2 сакавіка выканаюць выдатныя артысты Вялікага тэатра Беларусі: Алена Золава (Таццяна), Аксана Волкава (Вольга), Павел Пятроў (Ленскі), Андрэй Валенцій (Князь Грэмін). Дырыжор - Мікалай Калядка.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры