Большой театр Беларуси

 

18 мая 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ЧАРОЎНАЯ ФЛЕЙТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 мая 19:00

Джузепе Вердзі

ТРАВІЯТА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 мая 18:00

Шарль Гуно

ФАУСТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

28 мая 19:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

29 мая 19:00

Адольф Адан

КАРСАР

балет у 3 дзеях

Легенды «Стаха». Сустрэча ў Вялікім

 

Дарагія сябры! Напярэдадні прэм'еры оперы Уладзіміра Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха" ўспамінаем, як ствараўся самы першы, які стаў ужо легендарным спектакль у канцы далёкіх 1980-х, хто быў першымі выканаўцамі галоўных партый, як працавала пастановачная група. Ці праўда, што ў дні прэм'еры каля тэатра дзяжурыла конная міліцыя, таму што жадаючых патрапіць на оперу было больш, чым мог змясціць тэатр? Як праходзіла выкананне оперы ў «дэкарацыях» Траецкага прадмесця? Ці дбываліся «страшныя гісторыі» з выканаўцамі падчас пастаноўкі гэтай містычнай оперы? Пра ўсё вы, любімыя гледачы, можаце спытаць асабіста ў артыстаў, якія даўно ўжо самі сталі легендай.

 

На сустрэчу з вамі ў сёмы дзень сёмага месяца а сёмай гадзіне ў Камерную залу Вялікага тэатра Беларусі прыйдуць:

 

першы выканаўца партыі Беларэцкага, чалавек, без якога, магчыма, і не было б гэтай оперы, заслужаны артыст Беларусі, мастацкі кіраўнік «Беларускай Капэлы» - Віктар СКОРАБАГАТАЎ;
дырыжор-пастаноўшчык оперы "Дзікае паляванне караля Стаха", мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь, народны артыст Беларусі Аляксандр АНІСІМАЎ;
першы выканаўца партыі Дубатоўка, народны артыст Беларусі, рэжысёр, педагог - Уладзімір ЭКНАДЗІОСАЎ;
выканаўца партыі Надзеі Яноўскай, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, загадчыца Камернай залы Вялікага тэатра Беларусі - Тамара ГЛАГОЛЕВА;
выканаўца партыі Дубатоўка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь - Аляксандр КЕДА.

 

Для таго каб стаць удзельнікам нашай сустрэчы, просім вас зарэгістравацца.

 

На сустрэчу патрапяць першыя 100 зарэгістраваных (столькі змяшчае наша Малая зала).
Чакаем вас 7 ліпеня ў 19.00.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры