Для обеспечения удобства пользователей сайта используются Cookies не согласен
Театр не передает куки третьим лицам и не использует их для идентификации субъектов персональных данных.
функциональные – позволяют обеспечить индивидуальный опыт использования Сайта и устанавливаются в ответ на действия субъекта персональных данных;
статистические – позволяют хранить историю посещений страниц Сайта в целях повышения качества его функционирования, чтобы определить наиболее и наименее популярные страницы.
выбор версии для слабовидящих (функциональные) – часть этих файлов хранится во время пользования Сайтом, а остальные – не более суток;
выбор языковых предпочтений (функциональные) – файлы хранятся не более года;
необходимые для функционирования веб-аналитической платформы Matomo (статистические) – часть файлов хранится во время пользования Сайтом, а остальные – не более года. Данные куки установлены на Сайте и не передаются третьим лицам.
При этом корректная работа Сайта возможна только в случае использования функциональных куки. В случае их отключения может потребоваться совершать повторный выбор предпочтений куки, языковой версии Сайта, а также могут некорректно отображаться версии страниц для слабовидящих.
Отключение статистических куки не позволяет определять предпочтения пользователей Сайта, в том числе наиболее и наименее популярные страницы и принимать меры по совершенствованию работы Сайта исходя из предпочтений пользователей Сайта.
При этом некоторые браузеры позволяют посещать интернет-сайты в режиме «инкогнито», чтобы ограничить хранимый на компьютере объем информации и автоматически удалять сессионные куки. Кроме того, субъект персональных данных может удалить ранее сохраненные куки, выбрав соответствующую опцию в истории браузера.
Подробнее о параметрах управления куки можно ознакомиться, перейдя по ссылкам, ведущим на соответствующие страницы сайтов основных браузеров.
ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЕР ПРОЕКТА
ПАРТНЕР ПРОЕКТА
Яна нарадзілася ў Мінску, але вось ужо каля 25 гадоў жыве ў Санкт-Пецярбургу. Прыма Марыінскага тэатра даўно пакарыла сцэны найбуйнейшых оперных тэатраў свету. Фіналістка прэстыжных вакальных конкурсаў – Operalia ў Лос-Анджэлесе і BBC у Кардыфе, яна выступала ў міланскім "Ла скала", Каралеўскім тэатры ў Мадрыдзе, Парыжскай нацыянальнай оперы, "Метрапалітэн-опера" ў Нью-Йорку, Вялікім тэатры Расіі, на знакамітых фестывалях у Зальцбургу і Эдынбургу. Яе голас у беларускім Вялікім упершыню пачулі сем гадоў таму, на канцэрце да Дня Саюзнай дзяржавы. Мабыць, з таго часу прыхільнікі опернага мастацтва не выпускалі з-пад увагі ўладальніцу раскошнага меца-сапрана, чакалі магчымасці зноў пачуць спявачку ў родным Мінску. Гэтая падзея адбылася 25 красавіка: беларусы свету - Надзея Кучар, Кацярына Семянчук, Павел Пятроў і Аляксандр Рославец - выканалі Рэквіем Джузепе Вердзі на сцэне Вялікага. І вось беларуска Кацярына Семянчук зноў у Мінску! 17 снежня ў рамках XI Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму прыма Марыінкі дасць сольны канцэрт. «Калі б з дзяцінства не было мары спяваць на сцэне Вялікага тэатра Беларусі, напэўна, я б зараз не была тут, - прызналася Кацярына. - З самых ранніх гадоў наведвала ўсе спектаклі нашага тэатра і ведала ўвесь яго рэпертуар: мае бабулі-дзядулі вельмі актыўна вадзілі мяне на оперу і балет. "Іаланта", "Кацярына Ізмайлава", "Кармэн", "Карміна Бурана", "Бахчысарайскі фантан" - выдатна памятаю і нашы спектаклі, і нашых артыстаў. У тыя гады ставілася «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Солтана. Гэта вельмі важна. На працягу ўсяго свайго жыцця, знаходзячыся ўдалечыні ад таго месца, дзе нарадзілася, вырасла і якое вар'яцка кахаю, ніколі не губляла сувязі з маім горадам і краінай, беларускія карані трымаюць мяне вельмі трывала. Адчувала сябе беларускай заўсёды…»
У гэты вечар 17 снежня за дырыжорскім пультам - сябар нашага тэатра маэстра з Азербайджана Эйюб Куліеў. Запрошаны госць - бас-барытон Магерам Гусейнаў, таксама з Марыінскага тэатра.
Галоўны дырыжор Азербайджанскага Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета (Баку) маэстра Эюб Куліеў у 2016-м годзе (разам з Андрэем Івановым) выступіў дырыжорам-пастаноўшчыкам балета "Каханне і Смерць" на музыку Палада Бюльбюль аглы (у харэаграфіі). Заслужанаму артысту Азербайджана не раз апладзіравалі гледачы ў беларускім Вялікім: ён дырыжыраваў операй «Травіята» і «Аіда» Дж. Вердзі (у партыі Радамеса – Ахмед Агадзі), «Кармэн» Ж. Бізэ (у загалоўнай партыі – Фідан Гаджыева) і «Іаланта » П. Чайкоўскага.
17 снежня Куліеў і Семянчук упершыню сустрэнуцца на сцэне. Але музыкі, вядома, добра адно аднаго ведаюць. А вось з Магерамам Гусейнавым, як прызнаецца сам дырыжор, яны сябруюць. «Гэта вельмі таленавіты спявак, у якога, не сумняваюся, наперадзе вялікая будучыня. Ганарымся, што ў Азербайджане вырас такі талент. Канешне, не заўважыць яго было немагчыма. Рады, што ён так сур'ёзна ставіцца да прафесіі, працуе над сабой», – кажа Эйюб. Будучы салістам Акадэміі «Ла Скала», Магерам бліскаў на сцэнах розных тэатраў Італіі – у Рыме, Рыеці, Пезаро і інш. На сцэне міланскага тэатра «Ла Скала» выконваў партыі Урс-Хана («Алі-Баба і сорак разбойнікаў»), Дулькамары («Любоўны напой»), Пастара («Хаваншчына»), Паэта («Спачатку музыка, потым словы») і Мантэроне («Рыгалета»). 2021 год пачаўся для азербайджанскага спевака вельмі паспяхова - Магерам Гусейнаў выступіў у трох пастаноўках Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) - "Дон Жуан", "Багема" і "Тоска".
«Праграма 17 снежня, спадзяюся, здзівіць беларускую публіку, якую, я ведаю, уразіць вельмі складана, - працягвае маэстра Куліеў. - У Кацярыны Семянчук - велізарны рэпертуар. Кожны раз яна даказвае, што яна - адна з лепшых спявачак свету, сапраўдны прафесіянал. Я яе слухаў у Зальцбургу, у «Трубадуры», потым мы сустракаліся ва Уладзівастоку, на Прыморскай сцэне Марыінскага тэатра. Выдатна, што наша першая творчая сустрэча адбудзецца менавіта ў Мінску, у горадзе, які збліжае людзей і з'яўляецца нібы цэнтрам кахання, сяброўства, паразумення. Вельмі спадзяюся, што пасля Мінска Кацярына прыедзе да нас, у Баку…»
Касса: +375 17 334-10-41