Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

«Канат над безданню»

 

 

 

Геній, наватар, стваральнік новых музычна-драматычных формаў і ўнікальных музычных вобразаў – так казалі пра кампазітара пры ягоным жыцьці, так працягваюць казаць пра яго цяпер. 7 снежня ў Камернай зале тэатра будзе панаваць музыка Рыхарда Штраўса. Салістка оперы Таццяна Пятрова і канцэртмайстар Ірына Целяпнёва рыхтуюць праграму вакальных шэдэўраў нямецкага генія.

 

– Да творчасці Рыхарда Штраўса я стаўлюся з бязмернай павагай, піетэтам і любоўю, – кажа салістка оперы Вялікага тэатра Беларусі, уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Пятрова. - Дакрануцца да камернай лірыкі кампазітара марыла даўно. Часта выконвала вакальную музыку Штраўса - як у Беларусі, так і за мяжой. І заўсёды хацела сабраць гэтыя творы ў адну праграму, дапоўніць яе, узбагаціць свае веды аб кампазітары – і падзяліцца гэтай бязмернай прыгажосцю і глыбінёй думкі гэтых твораў з гледачамі. Шчаслівая, што гэта адбудзецца 7 сьнежня. Назва - "Канат над безданню" - вядзе нас да філасофіі Ніцшэ. Чалавек ад моманту свайго нараджэння да сустрэчы з вечнасцю ідзе па дарозе жыцця нібы па канаце, нацягнутым над безданню, балансуючы паміж дабром і злом, любоўю і нянавісцю, сумленнасцю і подласцю, ветлівасцю і духоўнай закрытасцю… І як чалавек пройдзе гэты шлях, залежыць толькі ад яго самога. Спадзяюся, што музыка Штраўса, яго вакальныя сачыненні хаця б на гэтыя паўтары гадзіны, што ідзе канцэрт, абудзяць у гледачах толькі самыя добрыя пачуцці і эмоцыі, паселяць у сэрцы гармонію… Безумоўна, канцэрт – гэта заўсёды дуэт артыста і канцэртмайстра. Калі толькі задумала гэтую праграму, не сумнявалася, што Ірына Целяпнёва зможа адчуць - тонка і глыбока - гэтую музыку.

 

- Я ўдзячная Таццяне за магчымасць прыняць удзел у гэтым вечары, - працягвае Ірына Целяпнёва, канцэртмайстар оперы Вялікага тэатра Беларусі, дыпламант міжнародных конкурсаў і фестываляў. - Асабіста для мяне, а магчыма, і для кожнага піяніста зварот да музыкі Штраўса - гэта свайго роду іспыт на сталасць. Я доўга не адчувала ў сабе дастаткова сіл, каб поўнасцю пагрузіцца ў яго творчасць. Цяпер, як мне здаецца, усё супала: месца, час, настрой. Я гатова гуляць Рыхарда Штраўса. Ці ўсё атрымаецца - паглядзім. Але тое, што я аддаюся гэтай музыцы і гэтай праграме цалкам, без астатку, - гэта факт. Гэтая музыка, якая абуджае думку…

 

Застаецца дадаць, што ў ролі вядучай і чытальніка на гэтым вечары 7 снежня выступіць Вольга Кажгаліева.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры