Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Зоркі ў госці да нас!

 

ГЕНЕРАЛЬНЫ ПАРТНЁР ПРАЕКТА

ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА

 

Дарагія сябры! З радасцю жадаем паведаміць вам імёны запрошаных гасцей Каляднага опернага форума-2021, які пройдзе ў Вялікім тэатры Беларусі з 14 па 22 снежня.


Уся праграма прыхільнікам оперы і нашага форума ўжо вядома. Безумоўна, на тыдні з 14 да 22 снежня нас чакаюць толькі прэм'еры. Спектакль, які адкрые свята музыкі ў Вялікім, - другая рэжысёрская праца прымы тэатра Аксаны Волкавай - опера К. Сен-Санса "Самсон і Даліла". 14 і 15 снежня за дырыжорскім пультам пастаноўшчык оперы Алег Лясун.

 
 
 


18 снежня - спектакль-пераможца Нацыянальнай тэатральнай прэміі - опера "Фаўст" Ш. Гуно ў пастаноўцы Ганны Маторнай. Дырыжыраваць операй прыедзе пастаноўшчык Андрэй Іваноў (галоўны дырыжор Растоўскага музычнага тэатра).

 

 


19 снежня гледачы ўбачаць спектакль, з якім Аксана Волкава дэбютавала ў Вялікім як рэжысёр. На сцэне – містычная драма Дж. Пучыні «Вілісы. Фатум». Дырыжор – Іван Касцяхін.

 

 


21 снежня - спектакль, які цяпер у Вялікім тэатры збірае аншлагі, - опера Ул. Солтана "Дзікае паляванне караля Стаха". Другі раз у гісторыі тэатра за пастаноўку оперы паводле аднайменнай дэтэктыўнай аповесці Ул. Караткевіча ўзялася Ганна Маторная. Дырыжор - Андрэй Іваноў.

 

 



І вось зараз - увага! 15 снежня партыю Самсона ў прэм'ернай пастаноўцы оперы К. Сен-Санса выканае саліст «Гелікон-оперы», запрошаны артыст Марыінскага, Міхайлаўскага і Вялікага тэатра Расіі тэнар Іван Гынгазаў.

 

 


17 снежня – сольны канцэрт зоркі сусветнай оперы, якая нарадзілася ў Мінску, уладальніцы раскошнага меца Кацярыны Семянчук (Марыінскі тэатр). Запрошаны госць праграмы таксама саліст Марыінкі бас-барытон Магерам Гусейнаў. Дырыжор - Эюб Куліеў, галоўны дырыжор і музычны кіраўнік Азербайджанскага тэатра оперы і балета (Баку), запрошаны дырыжор Марыінскага тэатра.

 

 

 

 



18 снежня ролю Валянціна ў оперы Ш. Гуно "Фаўст" выканае сусветна вядомы барытон беларус Уладзіслаў Сулімскі (Марыінскі тэатр). Зусім нядаўна ён бліскуча выканаў на беларускай сцэне партыю Макбета ў аднайменнай оперы Дж. Вердзі. І вось Уладзіслаў зноў збіраецца ў Мінск, дзе будзе дэбютаваць у шэдэўры Гуно.

 

 



Па традыцыі завершыць свята музыкі зорны Гала-канцэрт. 22 снежня ў закрыцці Форума-2021 прымуць удзел Кацярына Семянчук, Магерам Гусейнаў, Уладзіслаў Сулімскі, а таксама салістка маскоўскага Вялікага тэатра Венера Гімадзіева (сапрана), запрошаны артыст Марыінскага і Вялікага тэатра Расіі Годэрдзі Джанелідзе (бас). За дырыжорскім пультам - наш даўні сябар Джанлука Марчана, мастацкі кіраўнік фестываляў "Аль-Бустан" у Бейруце (Ліван) і Suoni dal Golfo у Лерычы (Італія).

 

 

 

 

 

Каса: +375 17 334-10-41

0
0
0
s2sdefault

Партнёры