Большой театр Беларуси

 

27 Мая 19:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

1 чэрвеня 11:00 i 18:00

Яўген Глебаў

Маленькі прынц

балет у 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

15 i 16 Лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

.

«Самсон і Даліла». Трэці паказ

 

Гісторыя Самсона, магутнага ваяўніка, пераможанага жаночым падступствам, – самая знакамітая опера французскага кампазітара К. Сен-Санса "Самсон і Даліла" – упершыню з'явілася ў афішы Вялікага тэатра Беларусі 14 снежня. Спектакль адкрыў XI Мінскі міжнародны Калядны оперны форум.

 

Пастановачную групу ўзначалілі дырыжор Алег Лясун і рэжысёр Аксана Волкава. Мастакамі-пастаноўшчыкамі выступілі лаўрэаты расійскай нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Этэль Іошпа (сцэнаграфія і касцюмы) і Стас Свістуновіч (святло і відэакантэнт). (Этэль і Стас ужо працавалі з Волкавай над яе дэбютным спектаклем у Вялікім – операй-балетам "Вілісы. Фатум" на музыку Дж. Пучыні.) Хармайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, балетмайстар-пастаноўшчык – лаўрэат міжнародных конкурсаў Сяргей Мікель.

 

25 студзеня ў оперы «Самсон і Даліла» загалоўныя партыі ўпершыню выканаюць Аляксей Мікуцель і Аксана Якушэвіч; у гэты вечар на сцэну таксама выйдуць Дзяніс Янцэвіч (Вярхоўны жрэц), Аляксандр Кеда (Стары габрэй), Васіль Кавальчук (Абемелех), Васіль Мінгалёў і Аляксандр Краснадубскі (філістымляне), Андрэй Мацюшонак (Ганец). За дырыжорскім пультам – Алег Лясун.

 

Каса: +375 17 243-10-41

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры