Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Флорыя Тоска – Марыя Галкіна

 

 

Гледачы Вялікага тэатра чулі Марыю ў двух рускіх операх – у «Пікавай даме» П. Чайкоўскага ў партыі Лізы і ў «Князе Ігары» А. Барадзіна ў ролі Яраслаўны, а таксама ў оперы-балеце Дж. Пучыні – «Вілісы. Фатум», дзе спявачка выходзіла ў выяве Ганны. У красавіку 2021 года Марыя Галкіна і салістка Міхайлаўскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Алеся Пятрова, таксама вучаніца Багачовай, у малой зале беларускага тэатра прадставілі праграму, складзеную з шэдэўраў рускай вакальнай музыкі. І гэта быў без перабольшання сапраўды паспяховы канцэрт.

 

Марыя Галкіна скончыла Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную кансерваторыю ім. Н.А. Рымскага-Корсакава ў 2016-м. У яе творчай скарбонцы перамогі ў розных міжнародных конкурсах: "Санкт-Пецярбург-2013" (3-я прэмія); "Competizione dell` Opera-2015" (3-я прэмія), Мінскі Калядны конкурс вакалістаў (2-я прэмія). Салісткай беларускай оперы спявачка стала ў 2018-м.

 

«Ва ўсіх музычных кірунках – фолк, соўл, эстрада, класіка – мне падабаецца прафесіяналізм. Калі зроблена смачна і з душой», – сказала ў інтэрв'ю для часопіса «Партэр» артыстка. Тое, што Марыя Галкіна звяжа сваё жыццё з операй, яна сама для сябе зразумела ў Санкт-Пецярбургу, калі пачала навучанне ў Ларысы Гергіевай – у Акадэміі маладых оперных спевакоў пры Марыінскім тэатры. Марыінка стала для Марыі лёсам. Яе жыццё пачало ісці ў іншай сістэме каардынат. Яна жыла ў тэатры, бачыла знутры, як нараджаюцца спектакль і ролі. Яна спасцігала азы сцэнічнага і акцёрскага майстэрства, назірала за працай прафесійных рэжысёраў, займалася ў лепшых коучаў. Але ўсё ж прафесію ёй дала яе педагог – легендарная Ірына Багачова. «Наша сустрэча была для мяне проста падарункам нябёсаў, - успамінае Галкіна. – Як зараз памятаю вакальны конкурс «Санкт-Пецярбург», на які мы прыехалі разам з сяброўкай. І вось адкрыццё, заслона, выходзіць Ірына Багачова, пачынае спяваць – і адбываецца нейкая магія. Я нікога больш не чула, нічога больш не бачыла і нічога больш не разумела – у мяне быў творчы шок ад яе голасу, яе прысутнасці на сцэне. Я закахалася ў талент Ірыны Пятроўны. Як аказалася – на ўсё жыццё...»

 

27 студзеня ў оперы "Тоска" на сцэну Вялікага тэатра Беларусі таксама выйдуць: лаўрэат міжнароднага конкурсу Дзмітрый Шабеця (Каварадосі), народны артыст Беларусі Уладзімір Громаў (Скарпіа), заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аляксандр Кеда (Рызнічы) і Алег Мельнікаў (Турэмшчык), а таксама лаўрэат міжнароднага конкурсу Дзмітрый Капілаў (Анжэлоці), дыпламант міжнароднага конкурсу Андрэй Кліпо (Шаронэ) і Юрый Балоцька (Спалета). За дырыжорскім пультам – маэстра Алег Лясун.

 

Касса: +375 17 243-10-41


Пры браніраванні і куплі білетаў у касе тэатра і праз сайт сэрвісны збор не спаганяецца.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры