Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

«Сівая легенда» гучыць у Вялікім

 

 

 

Колькі сэнсаў закладзена ў кожным радку любога твора Уладзіміра Караткевіча, і ўсё ж ёсць тое, без чаго немагчыма ўявіць ні яго прозу, ні яго паэзію. Ёсць тое, што прымушае нас зноў і зноў перачытваць яго творы, успрымаць слова за словам. І гэта – любоў да роднай зямлі.

 

29 сакавіка ў Вялікім будзе гучаць опера Дзмітрыя Смольскага «Сівая легенда». У гэты вечар перад гледачамі разгорнуцца некалькі ўражваючых сваім маштабам сцэн, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі, што адбываюцца ў Магілёве XVII стагоддзя. У гэтай драме пераплятуцца і жаночая рэўнасць, і помста, і мужчынскі эгаізм, і здрада, і інтрыгі, і няпростая грамадска-палітычная сітуацыя. А глыбока асабістая гісторыя кахання і рэўнасці набудзе проста разбуральную сілу, зацягваючы ў вір падзей усіх герояў і руйнуючы іх жыцці…

 

У гэты вечар галоўныя ролі ў спектаклі выканаюць народныя артысты Беларусі Настасся Масквіна, Уладзімір Громаў, Сяргей Франкоўскі, а таксама заслужаныя артысты нашай рэспублікі Аксана Якушэвіч, Алег Мельнікаў. За дырыжорскім пультам – Алег Лясун.

 

Але мы запрашаем нашых любімых гледачоў прыйсці ў тэатр крыху раней: 29 сакавіка ў 18:15 у фае тэатра адкрыецца выстава аднаго дня. Барыс Лазука, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прадставіць у храме мастацтва – тэатры – два абразы, найбольш значныя і ўшанаваныя ў хрысціянскіх канфесіях, – «Адзігітрыя Бялыніцкая» і Вострабрамскі абраз Божай Маці.

 

Абраз Маці Божай «Адзігітрыя Бялыніцкая» названы так па месцы з'яўлення Божай Маці – пасёлку Бялынічы ў Магілёўскай вобласці. Тут некаторы час нават існаваў кляштар каталіцкага манаскага ордэна кармелітаў. Да нашых дзён арыгінальнае аблічча, на жаль, не дайшло. У XVII стагоддзі некалькі разоў капіравалі вобраз, таму сёння і існуе тры экзэмпляры. І арыгінал, і яго копіі таксама лічацца цудатворнымі.

 

Вострабрамскі абраз Божай Маці, датаваны XIX стагоддзем, трапіў у музей з касцёла ў Кобрыне. Гэта копія цудатворнага Вострабрамскага абраза Божай Маці, якая знаходзіцца ў Вільнюсе – ранейшай сталіцы Вялікага княства Літоўскага. (Размешчаны абраз у каталіцкай капліцы над Вострай Брамай – варотамі ў гарадской сцяне на выездзе ў бок Мінска, з-за чаго і атрымаў сваю назву.) Вострабрамскі абраз мае асаблівае значэнне як для каталікоў, так і для праваслаўных людзей, здаўна яна шануецца як цудадзейная. Таму па традыцыі з яе рабілі копіі: людзі верылі, што яны возьмуць ад святыні часцінку гаючай сілы. Копіі маюць такую ж назву – «Маці Божая Вострабрамская». Адной з такіх копій і з'яўляецца ікона з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры. Асаблівасцю іканаграфіі гэтых твораў з'яўляецца тое, што Маці Божая тут паўстае адна, без немаўля. Магчыма, іканапісец імкнуўся паказаць тут Дзеву Марыю ў той момант, калі да яе з нябёсаў спусціўся Арханёл Гаўрыіл і прынёс ёй вестку аб тым, што ў яе народзіцца немаўля Ісус.

 

«Іконы пакінуць на адзін дзень музей і апынуцца ў храме тэатральнага і музычнага мастацтва, каб асяніць гледачоў сваім святлом, – гаворыць Барыс Лазука. – У двух гэтых твораў дзіўная гісторыя, і я яе раскажу…»

 

Сябры, чакаем вас у Вялікім тэатры 29 сакавіка а 18:15 на традыцыйным Вечары беларускай культуры.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры