ПАРТНЁРЫ ПРАЭКТА
Днём 18 чэрвеня ў тэатральнай зале Нясвіжскага замка будзе гучаць цудоўная музыка Баха і Моцарта, Пучыні і Леанкавала, Радзівіла і Манюшка, Гуна і Сен-Санса, Чайкоўскага і Глазунова, Персела і Шуккера. На сцэне – салісты оперы Алена Золава, Таццяна Траццяк, Андрэй Селюцін, Таццяна Пятрова, Віктар Мендзелеў, Марына Ліхашэрст, Марына Аксёнцава, Алена Таболіч, Іна Русіноўская, Клаўдзія Пацёмкіна, а таксама трыо «Глорыя»:Наталля Мурзіна (флейта), Кацярына Акавіцкая (віяланчэль) і Надзея Сянькевіч (скрыпка). Ну і вядома, пад скляпеннямі нашага замка мы пачуем чароўныя гукі флейты і арфы. За раялем - Анастасія Дубоўская.
«Гэта музычная экскурсія па старажытным замку, дзе ажываюць партрэты і скульптуры, старажытныя легенды і паданні, дзе з самай першай ноты гледачы будуць пагружаны ў атмасферу таямніцы, загадак, цуду і чараўніцтва…» – абяцае Наталля Бараноўская.