Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Музыка Галівуду. Зноў у Вялікім

 

10 і 11 студзеня ў беларускім Вялікім зноў гучыць «Музыка Галівуда». Маэстра Вільгельм Кайтэль абяцае абноўленую праграму, якая створыць сапраўдны навагодні настрой - падорыць чароўны настрой Раства. Мы ведаем, што многія не паспелі набыць білеты, калі гэтыя канцэрты ішлі ў тэатры восенню. Сябры, не паўторыце памылкі! Білеты ўжо ў продажы!

Амерыканскі інстытут кінамастацтва прызнаў яго "найвялікшым у гісторыі Галівуда, якія паўплываў на цэлыя пакаленні кампазітараў". У яго паслужным спісе - пяць "Оскараў", шэсць "Эмі", сем прэмій Брытанскай кінаакадэміі. Джон Уільямс - геній, які стварыў музыку да фільмаў "Гары Потэр", "Капітан Крук", "Мемуары Гейшы", "Зорныя войны", "Парк Юрскага перыяду", "Індыяна Джонс". Галоўныя музычныя тэмы з гэтых стужак выканае Сімфанічны аркестр Вялікага тэтра Беларусі 10 і 11 студзеня.

На сцэне тэатра - больш за 60 таленавітых музыкантаў, на экране - відэашэраг самых знакавых сцэн з кінакарцін, якія ведае і любіць кожны. За дырыжорскім пультам – маэстра Вільгельм Кайтэль (Германія). Дырыжор, піяніст, імпрэсарыа, адзін з найбуйнейшых арганізатараў культурных мерапрыемстваў не толькі ў Германіі - ужо больш за 15 гадоў супрацоўнічае з нашым тэатрам і як ніхто ведае, наколькі прафесійныя нашы артысты. Таму менавіта музыканты беларускага Вялікага зноў удзельнічаюць у такім магутным шоу.

- На працягу столькіх многіх гадоў я працую з Вялікім тэатрам Беларусі і яго артыстамі, што шчыра магу сказаць: калі прыязджаю ў Мінск, у мяне ствараецца адчуванне, што я дома. А сустрэча з музыкамі, якіх я сапраўды ведаю па імёнах, - гэта нібы сустрэча з сям'ёй, - прызнаўся Вільгельм Кайтэль. Сустрэча дырыжора з музыкантамі адбудзецца ўжо 10 і 11 студзеня ў Менску. – Высокі прафесіяналізм, узровень выканання, музычная падрыхтоўка, дысцыплінаванасць… Магу выказаць выключна словы захаплення беларускімі артыстамі!

Загадчык трупы аркестра Дзмітрый Гарбачук (труба) дадаў: «Скажу, што праграму трэба сыграць няпростую. Кожнаму музыку знойдзецца, што выканаць. Творы - шыкоўныя! Мы працуем і гатовыя выкласціся на ўсе 100 адсоткаў!..»

Музыка Галівуду гучыць у Вялікім – 10 и 11 студзеня.


Нагадаем, што з гэтай праграмай аркестр Вялікага тэатра Беларусі не раз гастраляваў па гарадах Еўропы, таксама ў Вялікім канцэрт маглі бачыць і беларускія гледачы - у 2019-м, а таксама восенню 2022г.

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры