Лія Красілоўская нарадзілася ў г. Курску, на выдатна скончыла Расійскую акадэмію музыкі імя Гнесіных (2018), затым тут жа – асістэнтуру-стажыроўку (2020).
У 2017-м стажыравалася ў оперным тэатры ў Фларэнцыі (2017) – на сцэне Teatro del Maggio Musicale Fiorentino выканала партыі Лучыі дзі Ламермур (аднайменная опера Г. Даніцэці) і Віялеты Валеры (опера «Травіята» Дж.Вердзі). У 2018-м прайшла стажыроўку ў Вышэйшай школе музыкі Каталоніі (Music School of Catalonia (ESMUC), Іспанія).
У 2019-м прайшла майстар-клас прафесара Юлія Хаменка ў Венскім прыватным універсітэце музыкі і мастацтваў, атрымала грант на бясплатнае навучанне на аддзяленні "Опера", затым паступіла там жа на аддзяленне "Класічная аперэта" (скончыла ў 2021).
У яе рэпертуары - партыі лірычнага і лірыка-каларатурнага сапрана: Царыца ночы ("Чароўная флейта" В. А. Моцарта), Лючыя ("Лючыя дзі Ламермур" Г. Даніцэці), Віялета Валеры ("Травіята" Дж. Вердзі), Мюзэта («Багема» Дж. Пучыні), Джыльда («Рыгалета» Дж. Вердзі), Марфа («Царская нявеста» Н. Рымскі-Корсакаў) і інш.
Лія Красілоўская - лаўрэат некалькіх міжнародных конкурсаў.
Адзін сезон (2021/22) яна была салісткай Губернатарскага камернага аркестра Курскай вобласці пад кіраваннем С. Праскурына.
З 2022 года спявачка служыць у Дзяржаўнай капэле Масквы імя Вадзіма Судакова.
19 сакавіка дырыжыраваць операй "Чароўная флейта" ў беларускім Вялікім будзе Аляксей Верховен. Галоўныя партыі ў гэты вечар выканаюць: Аляксандр Міхнюк, Ірына Кучынская, Аляксандр Кеда, Сяргей Лазаравіч, Марына Ліхашэрст, Аляксандр Гелах, Руслан Маспанаў, Ганна Гур'ева, Алена Бундзелева, Аксана Якушэвіч, Янаш Нелепа, Уладзіслаў Зазулька, Анастасія Міхнавец, Дыяна Трыфанава, Дар'я Гаражанка.