Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Маэстра Макараў зноў у Мінску

 

Напісаная ў канцы XIX стагоддзі, у ХХ стагоддзі гэтая опера ніколі не схадзіла з тэатральных афіш міру.

Па папулярнасці партыя Далілы можа супернічаць, мабыць, толькі з партыяй Кармэн. Гэтыя дзве ролі з опер французскіх кампазітараў – Сэн-Санса і Бізэ можна назваць галоўнымі ў рэпертуары меца-сапрана.
«Сапраўдная музыка не ўмее хлусіць» – казаў пра твор Сэн-Санса Ферэнц Ліст. Смутак і роспач паняволенага народа, мужныя, уладныя інтанацыі Самсона, напышлівая пыхлівасць філістымлян, спакуслівая пачуццёвая хараство Далілы... Усё гэта ў оперы - ад увертуры да фінальнай трагічнай развязкі...

На сёння існуе больш за 50 пастановак гэтай оперы на вядучых сусветных тэатральных пляцоўках. У беларускім Вялікім неверагоднай прыгажосці музыка Сэн-Санса загучала ўпершыню ў снежні 2021-га. Да Аксаны Волкавай рэжысёры не браліся за ўвасабленне гэтай гісторыі на сцэне нашага тэатра.

Сіла Самсона была сапраўды бязмежнай - да таго часу, пакуль на яго шляху не з'явілася Даліла. Як перапляліся лёсы Мужчыны і Жанчыны так, што надалей менавіта іх гісторыя натхняла паэтаў, мастакоў, кампазітараў?.. Даведаемся 16 мая. Толькі ў Вялікім тэатры Беларусі. Опера К. Сэн-Санса «Самсон і Даліла». У галоўных партыях: Аксана Волкава, Дзмітрый Шабеця, Дзяніс Янцэвіч.

16 мая за дырыжорскім пультам оперы К.Сен-Санса "Самсон і Даліла" мы зноў убачым галоўнага маэстра Башкірскай оперы Арцёма Макарава. Беларускі глядач з задавальненнем прыходзіць на спектаклі, якімі дырыжуе народны артыст Башкортастана. Арцём Валянцінавіч ужо не раз працаваў з Сімфанічным аркестрам Вялікага тэатра Беларусі – дырыжыраваў операмі «Макбет» Дж. Вердзі, «Багема» Дж. Пучыні, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Аіда» Дж. Вердзі, «Турандот» Дж. Пучыні . І вось 16 мая - новая сустрэча, на гэты раз на оперы К.Сен-Санса "Самсон і Даліла".

0
0
0
s2sdefault

Партнёры