Большой театр Беларуси

 

«Ад барока да блюзу»

 

 

Трыо «Глорыя» – Надзея Сянькевіч (скрыпка), Наталля Мурзіна (флейта), Кацярына Акавіцкая (віяланчэль) – заўсёды дорыць знатакам выдатнага незабыўныя музычныя вечарыны. Праграма, складзеная са старажытных рускіх рамансаў, або з твораў беларускіх аўтараў, або з оперных "хітоў", удзел у тэатралізаваных вечарах "Італьянскія фантазіі" і "Венецыянскі карнавал", музычныя падарожжы па розных краінах свету... Гэтым канцэртам апладзіравалі гледачы як у Камернай зале Вялікага тэатра, так і на іншых пляцоўках нашай рэспублікі. Заўсёды гэта былі праграмы, якія выклікалі непадробную цікавасць і падзяку публікі - за талент, майстэрства, прыгажосць.

Упэўненыя, што і вечар 28 верасня не стане выключэннем. Тым больш, што ў Камернай зале нас чакае асаблівы канцэрт - гэтай праграмай лаўрэат міжнародных конкурсаў - інструментальнае трыа "Глорыя" адзначае свой 10-гадовы юбілей. Гэтым вечарам гледачы акунуцца ў музыку некалькіх стагоддзяў – "Ад барока да блюзу": ад Г.Ф.Гендэля, Дж.Качыні, І.С.Баха да Ж.Бізэ, І.Альбеніса, К.Гардэля, А.П'яцолы, Дж. Гершвіна. Прагучаць і творы сучасных беларускіх кампазітараў – Вольгі Клімашэвіч і Ганны Казловай.

У праграме прымуць удзел сябры калектыву, іх калегі – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч, уладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця, Дзіяна Трыфанава, а таксама Андрэй Баранаў (кантрабас), Валерый Кардаільскі (ударныя), Ірына Буцель (раяль). Рэжысёр - Наталля Кузьмянкова.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры